Праца ў радасць

Нядзеля, 24 Май 2015 23:28 Аўтар 

Вясна, кветкі, свежае паветра і добры настрой. Бывае, што не хапае часу на адпачынак. Але заўсёды ёсць тыя, якім прыемна у свой выхадны дзень папрацаваць на тэрыторыі касцёла. Яны разумеюць, што наўколле Божага Храма можа быць прыгожым толькі нашай працай, толькі нашымі турботамі. Гэта месца, дзе асаблівыя пачуцці, і праца заўсёды ў радасць.

У суботу, 23 мая, выдалася спрыяльнае надвор'е. Праца кіпела, як ніколі. Мужчыны працягвалі рамонт агароджы наўкол тэрыторыі касцёла, жанчыны высадзілі падрыхтаваную расаду кветак, прапалолі клумбы. У гэтым невялічкім рэпартажы вы адчуеце настрой тых, хто працаваў. Шкада, што няма здымка імправізаванай "паляны" з абедам. Бо фатограф у гэты момант проста забыўся, што ў яго ёсць фотаапарат :)

Прачытана 1697 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 25 Май 2015 00:02