Урачыстасць Першай Камуніі

Панядзелак, 01 Чэрвень 2015 19:14 Аўтар 

У жыцці кожнага католіка ёсць тры найважнейшыя падзеі. Гэта Хрост, Першая споведзь і Вянчанне.
Хрысцяць дзяцей яшчэ маленькімі, калі тыя наўрад ці нешта разумеюць. А вось прыняцце Першай Камуніі, Першая споведзь - гэта свядомы крок у новае духоўнае жыццё, уваход ва ўлонне касцёла. Момант, калі Езус сам прыходзіць да цябе разам са Святым Духам. Толькі пасля Першай споведзі і Першай Камуніі наведванні касцёла становяцца асэнсаванымі. Кожнае дзіця адкрывае сваю душу для Хрыста, падымаецца на новую прыступку ў сваёй духоўнай свядомасці.

31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 11 дзяцей нашай парафіі прынялі Першую святую Камунію. Першая Споведзь адбылася раней на 1 дзень.

Амаль два гады рыхтаваліся яны да гэтай падзеі і сёння самі ўпрыгожылі Святую Імшу.

 

Прачытана 1737 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 01 Чэрвень 2015 20:19