Першы летнік для самых малодшых

Панядзелак, 08 Чэрвень 2015 15:26 Аўтар  Вераніка Аніковіч

Вядома, што з 1 па 5 чэрвеня ў нашай Парафіі адбыўся летнік для дзетак 5-7 год. Што рабілі нашы маленькія дзеці падчас адпачынку? Што было ў ім такога цікавага і вясёлага?

У першы дзень летніку нашыя дзеці адпачывалі разам з дарослымі, а таксама і з нашым найлепшым сябрам Тыграм. Нехта дапамагаў на кухні паварам, а нехта рыхтаваў розныя гульні і майстар-клас. Пасля катэхезы з Сястрой Ліліяй нашыя дзеці бачылі Хуткую Дапамогу, а таксама хадзілі ў лес з Бабай-Ягой, дзе яны весяліліся і гулялі ў розныя гульні.

 

Але ўвесь час дзеці не забывалі пра тое, што з імі быў Бог! Катэхезы з Сястрой Ліліяй былі вельмі цікавыя, таму што наша Сястра вельмі добра рыхтавала гэтыя заняткі, каб ніколі дзеці не забывалі пра Пана Бога і пра Маці Божую, якія бываюць разам з намі кожны дзень. 

Таксама  дзеці радаваліся, калі яны ўпершыню так блізка бачылі пажарную машыну, маглі сваімі рукамі да ўсяго дакрануцца.

Вельмі спадабалася паездка ў тэатр у Мінск. Але адпачываць у касцёле было не менш весела і пазнавальна. Пасля гутарак можна было набегацца ўволю. Асаблівыя мінуты радасці падрыхтаваў дзецям айцец Міхаіл, калі

кожнага паасобку вазіў на сапраўдным скутары.

А ў апошні дзень летніку нашу Парафію наведалі два кані! Кожны змог праехацца верхам, зразумела, у суправаджэнні дарослых.

Вельмі цешымся, што дзеці засталіся ў добрым настроі і чакаюць наступнага лагеру ў нашым касцёле. І ніколі не забудуць, як дзякавалі Богу на малітве!

Прачытана 1566 раз Апошняе змяненне Аўторак, 09 Чэрвень 2015 23:41