Марыянкі

Серада, 17 Чэрвень 2015 20:24 Аўтар  Паліна Грыб.Фатаздымкі шматлікіх аўтараў.

Калі вяртаешся дадому адкуль-небудзь, няважна пры тым, ці гэта было тыднёвае падарожжа па свету, ці ўсяго weekend на рэкалекцыях недзе ў Оршы, у любым выпадку, першае, што ты павінен зрабіць – расказаць усім “дамашнім”, а затым і сябрам, што там было. Уласна для мяне гэта заўсёды робіцца вялікім клопатам – альбо я буду расказаваць пра ўсё уражанні і падзеі некалькі гадзін запар, альбо я пайду “па-вярхах” і забудуся пра самае цікавае і важнае. Ну і што рабіць у такім выпадку? Дзякуй Богу за фотаздымкі! Толькі яны і ратуюць у такім выпадку.

Тры тыдні таму моладзь нашай парафіі вярнулася з Польшчы. Цэлы тыдзень! Кракаў, Чэнстахова, Пушча Марыянская, маленькая Рдзавка і нават гара Kasprowy Wierch (аж 2000км). І толькі ўявіце сабе, пра ўсё гэта трэба расказаць мамам-татам, бабулям-дзядулям, сёстрам-братам і да таго сябрам і сяброўкам! Цяпер жа, калі гэта (дзякуй Богу!) зроблена, трэба ж і з вамі падзліцца сваім шчасцем. І як? Канешне ж, таксама праз фотаздымкі! Прыемнага прагляду!

Ехалі мы амаль што цэлую ноч, таму, прыпыніўшыся ранкам на польскай запраўцы, былі крыху стомленыя і заспаныя, але ж шчаслівыя! Нарэшце мы ў Польшчы!
“Ну што, куды ж далей, дзе першы сур’ёзны прыпынак, калі мы да яго даедзем, а ці будзем сёння есці?” – і гэтак далей. Можаце ўявіць, што святары і сястра Лілія чулі гэтыя пытанні напрацягу некалькіх гадзін, пакуль мы не прыехалі на першую “стацыю” – Пушча Марыянская. Тут быў заснаваны першы кляштар марыянаў і захавалася частка капліцы, у якой калісьці служыў заснавацель ордэну – бл. Станіслаў Папчынскі.
Пасля смачнага абеда… нас зноў чакала марудная дарога. Але кожны знаходзіў для сябе забавы, таму было нават весела.
Нарэшце мы дабраліся да месца свайго часовага жылля – вёскі Рздавка, якая маляўніча раскінулася між пагоркамі. Ціха, утульна, рэкалекцыйны дом пры касцёле. Тут мы праводзілі вечары і адпачывалі ад дзённых прыгод. Тут жа мы гатавалі сабе курыцу-“грыль” і сасіскі, адсюль жа поўныя надзеі і спадзяванняў ад’язджалі на самі “Марыянкі”.

Адпачнулі пасля доўгай дарогі, выспаліся, паснедалі і – рушылі ў Закапанэ, да самых гор! Прыгожы турыстычны гарадок, невялікая вандроўка па ваколіцах з гідам панам Генрыкам, а затым – фунікулёр і Каспровы Верх, а гэта, даражэнькія, 2000 км! Уявіце сабе толькі, унізе горача і нават спякотна, а там ляжыць снег і дзьме халодны даволі вецер. Тут, шчыра кажучы, можна распісваць на цэлую кнігу, але я проста прапаную вам паглядзець фатаздымкі – чаго-чаго, а гэтага мы нарабіць паспелі!

Наступны дзень мы правялі культурна і адукацыйна – наведалі Кракаў, сэрца і душу Польшчы. І, здаецца, пакінулі там кавалчкі сэрцаў сваіх. Настолькі прыцягальным і прыемным было падарожжа ў часе, што мы забыліся на адзін непрыемны момант – у Кракаў мы прыехалі не назаўсёды і пасля абеду трэба было ад’язджаць.

Хаця ж, смутак хутка змяніўся новым захапленнем – мы накіраваліся ў санктуарый Божай Міласэрнасці. Нягледзячы на тое, што на яго было адведзена няшмат часу, усё роўна знаёмства з месцамі святой Фаустыны сталіся адным з найбольш выразных духовых момантаў усёй паездкі асабіста для мяне. Пазней, у Вільнюсе, мы яшчэ ўбачым арыгінал абраза Езуса Міласэрнага, але аб гэтым потым.

Наступны дзень можна было б назваць “водным”, і не толькі таму, што раніцай мы былі ў аквапарку, але яшчэ і таму, што на час шопінгу ў Закапанэ прыйшоўся дождж. Але ж, гэта ніякім чынам не паўплывала на наш настрой і колькасць абновак.

Тут павінны былі быць словы пра ад’езд на марыянкі, узрадаванасць і хваляванні. Але ж тут будзе іншае слова – Чэнстахова. Хоця ж у паездцы нашай гэта і быў пункт на “заехаць”,  але ж наўрад ці сустрэча са святыняй стала другаснай. Яна проста стаіць асобна. Сустрэча з іконай, Святая Імша ў бакавой капліцы храма, кароценькая і самаарганізаваная экскурсія па старажытным комплексе. Чэнстахова.

Ну а тут – самі “Марыянкі”. Вялікая колькасць марыянскай моладзі, грабніца бл. Станіслава Папчынскага, сустрэча з сябрамі-пастулянтамі… Што тут казаць увогуле? Думаю, з гэтых двух дзён (нягледзячы на тое, што правялі мы іх плячом к плячу адзін з адным і з чатырма сотнямі палякаў) кожны вынес для сябе нейкі асабісты вынік, адказаў на хвалюючыя пытанні, справіўся з хвалюючымі духовымі праблемамі. Гэта былі вельмі важныя рэкалекцыі і рэакцыя на іх у кожнага свая. Вельмі інтымная. Але, калі казаць увогуле – гэта было занадта файна!

Па дарозе дадому мы заехалі ў стары Вільнюс. Зразумела, знаёмства наша з ім пачалося з Вострай Брамы і цудадзейнай іконы Маці Божай, ну, а пасля гэтага ўвогуле ўсё пайшло радасна і як па маслу – бы не было тыдня пастаянных паходаў і цяжкаватай ночы ў аўтобусе. Касцёлы, катэдра, Віленскі ўніверсітэт, арыгінал іконы Езуса Міласэрнага. І, уявіце сабе, гэта проста называецца “зазірнулі на шляху назад”!
Кароценька і бязглуздзенька атрымалася, але вы, калі што, пытайцеся, а мы адкажам. І тады ўжо чакайце аповедаў на некалькі гадзін!

 

 

Прачытана 1919 раз Апошняе змяненне Серада, 17 Чэрвень 2015 21:24