Жодзіна - Будслаў 2015

Панядзелак, 06 Ліпень 2015 13:08 Аўтар 

Для чаго гэта ўсё? Час ад часу мы пытаемся ў сябе ці другога чалавека, калі штосьці робім. Для чаго...

Для чаго людзі ходзяць у пілігрымкі? Бо пілігрымка - гэта не проста турыстычная вандроўка па адметных месцах. 

Мы спыталі ў нашых пілігрымаў. Папрасілі коратка напісаць адным сказам. Хтосьці не захацеў адказваць, хтосьці адгукнуўся.

 

Потому, что во время пилигримки я получаю моральное и душевное спокойствие. Здесь много разных людей, с которыми можно общаться на всевозможные темы. плюс ко всему этому в это время у меня лучше всего получается общаться с Богом.

Кирилл. Жодино.

 

Мы решили отдать Богу не немощную старость, которую не на что употребить, а лучшие свои годы. Чтобы приобрести и потом носить в своей душе главное богатство – умение прощать.

 

Я і ду ў Будслаў таму, што вельмі хачу падзякаваць Езусу і Марыі за сваё жыццё, за ўсе Божыя дары. А таксама – гэта проста весела. Знаходзіш новых сяброў.

Аня. Жодзіна

Іду в пилигримку в намерениях Сердца Марии. Она лучше знает, какие благодати просить у Иисуса, какие нужны для моего спасения и всех, за кого ее прошу.

Татьяна. Гродно.

 

Крочу ў пілигрымку ўжо шосты раз і прашу Бога аб адным – выздаравець...

Ангеліна. Барысаў.

 

Мэта, з якой я іду ў пілігрымку – перад усім падзяка Маці Божай за атрыманыя ласкі. Іду да сваёй нябеснай Маці, каб прасіць яе заступніцтва для сябе, ўсіх маіх родных і блізкіх, а таксама для тых, каму я абяцаў сваю малітву.

Аляксей.

 

Иду просить у Матери Божьей:

  1. Помощи в моей хорошей учебе и сдаче экзаменов;
  2. Хороших взаимоотношений в семье. Взаимоуважения;
  3. Встретить свою любовь.

Борисов

 

Иду, как больш паяднацца з Богам. Палепшыць адносіны з Езусам. Павялічыць сваю веру.

Вольга-Марыя. Жодзіна

 

Іду ў пілігрымку з інтэнцыямі маіх сяброў, прашу Бога аб здароўі ўсіх бліжніх

Дзіяна. Жодзіна.

 

Для мяне кожная пілігрымка ў Будслаў – гэта новая ступень у адносінах з Богам, яшчэ адна прыступка ў пазнанні Бога. Гэта час, калі ты адчуваеш блізкасць Бога і яго дзеяння.

Валерый. Жодзіна.

 

Кожны год іду ў пілігрымку, каб адчуць прысутнасць Бога. Я адчуваю сябе маленькім дзіцём, якое Бог Айцец вядзе за руку. Вялікі супакой ахоплівае мяне у гэты момант.

Алена. Жодзіна.

 

Иду в пилигримку в третий раз. Иду с благодарением за то, что просьбы прошлого года все исполнились. Теперь есть новые просьбы. Для меня пилигримка является «больницей» для моей души, укрепляющей меня в вере.

Юлия. Борисов

 

Я крочу ў Будслаў, каб зрабіць Пану Богу маленькую прыемнасць.

Ганна. Жодзіна.

 

Для меня пилигримка – путь к Богу, а так же путь в себя. Т.е. познание себя через трудности, испытания. А так же знакомство с новыми людьми, восхищение величием и красотой нашей природы.

Оксана. Жодино

 

Іду ў Будслаў, каб падзякаваць Маці Божай за ласку навяртання. Гэта дапамагло мне зразумець, як моцна любіць мяне Бог. Якой нястомнай апекай і ласкай адаравала мяне Найсвяцейшая Панна Марыя праз усё маё жыццё.

Вольга. Мінск

 

Чаму я іду ў пілігрымку? Па іншаму і быць не магло, бо без мяне мой народ няпоўны.

Аляксандр. Барысаў

 

Иду за благословлением Божьей Матери для своих детей. Пусть они всегда будут здоровыми, веселыми, бодрыми. Прошу, чтобы их Бог одарил всеми ласками.

Ирина. Крупки

 

Іду ў пілігрымку да нашай нябеснай Матачкі таму, што праз Яе заступніцтва можна атрымаць вялікія патрэбныя ласкі ад Бога. Таксама прашу аб навяртанні да Бога ўсіх людзей, аб вызваленні ўсіх залежжных ад алкаголю, курэння, наркотыкаў, кампутараў.

Вікторыя. Плешчаніцы

 

Лета без пілігрымкі ў Будслаў – гэта для мяне ўжо не лета. Малюся, разважаю, дыхаю прыгажосцю роднай зямлі.

Тамара. Барысаў

 

 

 

Прачытана 2180 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 06 Ліпень 2015 14:21
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Жодзіна - Будслаў 2015 Асвячэнне транспарту »