Другое месца ў турніры міністрантаў

Панядзелак, 16 Лістапад 2015 17:08 Аўтар  фотаздымкаў Караліна Бойка

заняла каманда нашай парафіі. На спаборніцтвы прыехала моладзь с Воршы, Барысава, Мінску, Полацку. Умовы і этапы спаборніцтваў былі нялёгкімі: гэта барацьба інтэлектуалаў, настольныя гульні, турніры па мініфутболу. На гэты раз барацьба разгарэлася ў спартыўным зале белазаўскага "Асілка" (дзякуем яго кіраўніцтву за дапамогу і падтрымку). У выніку - ДРУГОЕ МЕСЦА ў агульным заліку. 

Усё ж прыемна бачыць, калі моладзь нашага горада, асабліва дзеці нашых парафіян, з карысцю для здароўя і агульнага развіцця выкарыстоўваюць свой вольны час.

Асаблівая падзяка ксяндзу Вадзіму Мізеру МІС - галоўнаму арганізатару мерапрыемства, а таксама ксяндзу Канстанціну Анашку МІС за актыўную дапамогу ў правядзенні турніру.

Прачытана 1409 раз Апошняе змяненне Аўторак, 17 Лістапад 2015 12:13
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Пілігрымка ў Ліхень Рараты, рэкалекцыі »