Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці

Нядзеля, 06 Снежань 2015 16:52 Аўтар 

Будзе працягвацца з 8 снежня 2015 г. (урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) да 20 лістапада 2016 г. (урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету) пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Аб гэтым абвясціў Каталіцкі Касцёл Святы Айцец Францішак. Азнаёміцца з папскай булой цалкам можна тут [У фармаце PDF >>>]

Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi >>>> (чытаць на catholic.by)

Праграма святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

8 снежня (аўторак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра.

12–13 снежня (субота – нядзеля) – адвэнтавае чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) і ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Камсамольская, 4).

Мінск – пачатак чування ў архікатэдры – у 21.00.
Адказныя – кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша.
Магілёў – пачатак чування ў катэдры – у 12.00.
Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.

13 снежня – III нядзеля Адвэнту.

Мінск – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

  • Пачатак (Statio) у касцёле свв. Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 15) святой Імшой у 11.00.
  • У 12.00 працэсія з Чырвонага касцёла да архікатэдры.
  • У 13.00 – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры.

Узначальвае святкаванне Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Магілёў – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пачатак (Statio) у капліцы на польскіх могілках (вул. Лазарэнка) Імшой у 09.30. Затым у 10.30 працэсія з капліцы да катэдры. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00. Узначальвае святкаванне біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Будслаў – адкрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у Будславе святой Імшой у 12.00. Узначальвае святкаванне біскуп Юрый Касабуцкі.

27 снежня – урачыстасць Святой Сям’і.

Магілёў – «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці». Пачатак урачыстай святой Імшой ў магілёўскай катэдры ў 11.00. Адбудзецца святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл» у Магілёве.

Адказны – кс. Павел Беразун.


Студзень 2016 г.


16 студзеня (субота)

Мінск – «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці» – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў.

Пачатак у 10.30 у касцёле свв. Сымона і Алены, у 12.30 – пілігрымаванне ў архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры ў 13.00.
Адказныя – а. Юрый Катоўскі OMI, душпастыр сем’яў, кс. Павел Шылак, мадэратар супольнасці «Хатні Касцёл», кс. Андрэй Сіповіч, каардынатар руху «Equipes Notre-Dame».

23 студзеня (субота)

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці –экуменічная малітва аб адзінстве хрысціян у архікатэдры ў Мінску і ў катэдры ў Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій (з нагоды свята Навяртання св. Апостала Паўла 25 студзеня). Пачатак у 19.00.

24 студзеня – ІІІ Звычайная Нядзеля – успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.

«Роля сродкаў масавай камунікацыі ў распаўсюджванні Божай міласэрнасці» – святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці для працаўнікоў СМІ.  

Мінск – пачатак у 13.00 у архікатэдры. Адказны – кс. Юрый Санько.
Магілёў – пачатак у 11.00 у катэдры. Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.

 

Люты 2016 г.

10 лютага – Папяльцовая серада. Рассыланне місіянераў міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме.

22 лютага (панядзелак) – свята катэдры св. Пятра.

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам архідыяцэзіяльнай курыі і адказных за паасобныя сектары. Пачатак у 18.30 у мінскай архікатэдры. Адказны – канцлер курыі кс. Дзмітрый Пухальскі.

 

Сакавік 2016 г.

5–6 сакавіка (субота – нядзеля)

«24 гадзіны для Пана» – адарацыя з удзелам малітоўных груп і рухаў архідыяцэзіі, набажэнства пакаяння і моладзевае чуванне ў архікатэдры ў Мінску і ў катэдры ў Магілёве.

Мінск – пачатак у архікатэдры ў суботу ў 08.30; працяг адарацыяй, сакрамэнтам пакаяння і моладзевым чуваннем; завяршэнне ў нядзелю ў 08.00. Адказны за адарацыю – кс. Антоні Клімантовіч, за моладзевае чуванне – кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша.

Магілёў – пачатак у катэдры ў суботу ў 09.00; працяг адарацыяй, сакрамэнтам пакаяння і моладзевым чуваннем; завяршэнне ў нядзелю ў 09.00 Адказны за адарацыю – кс. Павел Беразун, за моладзевае чуванне – кс. Віталій Драздоўскі.

20 сакавіка – Пальмовая нядзеля.

24–26 сакавіка (Вялікі чацвер – Вялікая пятніца – Вялікая субота) – Святы Пасхальны Трыдуум як знак Божай міласэрнасці.

27 сакавіка (нядзеля) – урачыстасць Уваскрасення Пана – крыніца Божай міласэрнасці.


Красавік 2016 г.

2 красавіка (субота) – вігілія Нядзелі Божай Міласэрнасці.

Мінск – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці, – «Карытас», каталіцкая місія «Чыстае сэрца» (кс. Юрый Санько), сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля (шарыткі, с. Барбара Конрат), «Легіён Марыі», Місія Маці Божай Фацімскай.
Пачатак у 10.30 у касцёле свв. Сымона і Алены; у 12.30 – пілігрымаванне да Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша ў мінскай архікатэдры.
Адказны – а. Андрэй Жылевіч OFMCap, дырэктар архідыяцэзіяльнага «Карытас», кс. Раман Суша (адказны за «Легіён Марыі» ў архідыяцэзіі) і сёстры шарыткі.

Магілёў – святкаванне Юбілейнага Года руху «Легіён Марыі» ў Магілёўскім рэгіёне. Пачатак у 11.00 у катэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – а. Віталій Чабатар CMF.

3 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці. 

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з актам адданя Беларусі Езусу Міласэрнаму ў архідыяцэзіяльным санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лошыцы. Пачатак святой Імшой у 15.00. Адказны – кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.

24 красавіка – V Велікодная Нядзеля

«Вызнаваць веру і будаваць культуру міласэрнасці» – Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года для юнакоў і дзяўчат, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі ў парафіях архідыяцэзіі. Адказная – с. Часлава Навіцкая USJK.

 

Май 2016 г.

7 мая – успамін св. Дамініка Савіо.

Мінск – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам міністрантаў з парафій архідыяцэзіі ў архікатэдры. Адказны – кс. Юрый Санько.

Магілёў – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам міністрантаў у катэдры. Пачатак у 11.00 у катэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – кс. Павел Беразун.

14 мая (субота) – вігілія ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.

Магілёў – чуванне ў катэдры. Пачатак у 11.00; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – а. Раман Шульц OP.

29 мая (нядзеля) – урачыстасць Божага Цела

Святкаванне Юбілейнага Года з удзелам першакамунійных дзяцей у Мінску, Магілёве, Будславе і ў парафіях архідыяцэзіі.

Мінск – пачатак урачыстай святой Імшой у 09.00 на Залатой Горцы. 

Магілёў – пачатак урачыстай святой Імшой у 11.00 у катэдры. Адказныя – кс. Віталій Драздоўскі і а. Раман Шульц OP.

Будслаў – пачатак урачыстай святой Імшой у 12.00.

 

Чэрвень 2016 г.

12 чэрвеня – XI Звычайная Нядзеля

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам хворых і інвалідаў у парафіях архідыяцэзіі на тэму «Бязмежнасць міласэрнасці Пана».

 

Ліпень 2016 г.

1–2 ліпеня (пятніца – субота) – Агульнабеларускае святкаванне юбілейных урачыстасцяў з Маці Божай Будслаўскай у Будславе. Святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, адказная – Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.

26–31 ліпеня (аўторак – нядзеля) – ХХХІ Сусветны дзень моладзі (г. Кракаў, Польшча). Святкаванне Юбілейнага Года моладдзю.

 

Верасень 2016 г.

17 верасня (субота)

Мінск – Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам катэхетаў.
Пачатак у 10.30 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены; у 12.30 пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдру. Урачыстая святая Імша ў мінскай архікатэдры ў 13.00. Адказная  – с. Часлава Навіцкая USJK.

 

Кастрычнік 2016 г.

22 кастрычніка (субота) – успамін святога Яна Паўла ІІ.

Мінск – Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля «Божая Міласэрнасць – заклік да паяднання». Пачатак у 10.00 у касцёле свв. Сымона і Алены. У 11.15 – пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры ў 12.00.
Адказны – кс. д-р Ян Крэміс.

 

Лістапад 2016 г.

1 лістапада (аўторак) – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша за ўсіх памерлых архідыяцэзіі (у Мінску і Магілёве).

5 лістапада (субота)

Мінск – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам рухаў Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Апостальства дапамогі душам чысцовым, «Жывы Ружанец», ІІІ Францішканскі і ІІІ Кармэліцкі ордэн.
Пачатак у 10.30 у касцёле свв. Сымона і Алены, у 12.30 – пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры ў 13.00.
Адказныя – кс. Ігар Лашук, Аліна Новікава.

Магілёў – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам рухаў і супольнасцяў у катэдры. Пачатак у 11.00; у 13.00 – урачыстая святая Імша.
Адказны – а. Раман Шульц OP.

6 лістапада – XXXII Звычайная Нядзеля.

Святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці з удзелам вязняў. Святыя Імшы ў вязніцах Мінска і Магілёва, а таксама ў парафіях. Адказны ў Мінску – кс. Сяргей Пекачоў, у Магілёве – а. Віталій Чабатар CMF.

7 лістапада – Актава малітвы за памерлых.

Магілёў – малітва за спачылае духавенства Магілёўшчыны ў катэдры. Урачыстая святая Імша ў 12.00.
Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.

13 лістапада – XXXIII Звычайная Нядзеля.

Мінск – закрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры ў 13.00 – Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Магілёў – закрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00 – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Будслаў – закрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у 12.00 – біскуп Юрый Касабуцкі.

20 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.

Закрыццё Святых Дзвярэй ў базыліцы св. Пятра і завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 

Дадатковыя ініцыятывы:

Кожны дзень на працягу ўсяго Юбілейнага Года ў 15.00 з архідыяцэзіяльнага санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лошыцы прамая трансляцыя малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці. Адказныя – партал Сatholic.by і кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.

Кожны з душпастыраў, кансэкраваных асобаў, катэхетаў і адказных за розныя рухі і супольнасці ў Касцёле можа арганізаваць пілігрымку да Святых Дзвярэй у Мінску, Магілёве і Будславе на працягу ўсяго надзвычайнага юбілейнага Года Міласэрнасці. Аб даце і гадзіне наведвання можна дамовіцца з пробашчамі катэдраў і санктуарыя.



Прачытана 1960 раз Апошняе змяненне Нядзеля, 06 Снежань 2015 18:06