Пастэрка у Жодзінскім касцёле. 24.12.2015. 24:00

Пятніца, 25 Снежань 2015 17:17 Аўтар 

Пастэрка – паклон анёлаў. У гэтую ноч Святы Дух стаў Духам еднасці ўсіх католікаў Жодзіна. Еднасці ў адным – імкненні да сустрэчы з Езусам Хрыстом. Ён прыходзіць да нас у гэтую ноч як малое дзіця. Святар уносіць сімвалічную фігурку нованароджанага Хрыста і кладзе яе ў стаенку. Пачынаецца святкаванне Божага Нараджэння. Зноў і зноў, штогод,  мы перажываем момант прыходу Бога да людзей у вобразе чалавека. Сёння гэта яшчэ раз нагадвае нам, што для Бога кожны з нас мае вельмі вялікую цану, нагадвае пра недасягальна вялікую Божую любоў да чалавека.

І сёння, нягледзячы на позні час, вернікі сабраліся ў касцёле, каб удзелам у Святой Імшы разам ушанаваць Пана Бога, выказаць Яму падзяку. Па-дзіцячы проста і з даверам адкрыць для Яго свае сэрцы. Бо прыход Хрыста ў гэты свет заўсёды азначае для нас любоў і дабро, аб якіх мы часам забываемся ў нашым штодзённым жыцці. І Божае Нараджэнне зноў нагадвае нам, што найвялікшымі каштоўнасцямі з’яўляюцца любоў і міласэрнасць, ўдзячнасць і прабачэнне , шчырая адданасць Богу, а таксама вера ў свае сілы ў нашым зямным падарожжы. Але найперш – вера ў Божую ласку і дапамогу нам, грэшнікам, знайсці кожнаму сваю дарогу да вечнасці.

 

 

Прачытана 1566 раз Апошняе змяненне Пятніца, 25 Снежань 2015 23:16