Адышоў да вечнасці святар з Ордэна Айцоў Марыянаў.

Чацвер, 21 Студзень 2016 19:33 Аўтар  а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС

Curriculum vitae

Кс Антоній Лось нарадзіўся 7 скаваіка 1944 г. у вёсцы Русакі на тэрыторыі парафіі Удзела Глыбоцкага раёна. Тут атрымаў пачатковую адукацыю. У 1958 г. з бацькамі і ўсімі роднымі эміграваў у Польшчу. Затрымаліся ў Гары Кальварыі каля Варшавы. У гэтай мясцовасці ў 1962 г. атрымаў атэстат даросласці. У ліпені 1962 г. быў прыняты ў Ордэн айцоў Марыянаў. Першыя  шлюбы склаў 15 жніўня 1963 г., пасля якіх быў накіраваны на вучобу ў вышэйшую духоўную семінарыю ў Влоцлаўку.

Пасля заканчэння другога году навучання філасофіі быў скіраваны на вучобу ў Люблінскую семінарыю, якую закончыў у 1969 г., атрымліваючы адзначэнне магістра тэалогіі на аснове працы: Гадзіна Хрыста Ян 2,4 у інтэрпрэтацыі айцоў Касцёла.  Вечныя абеты склаў у Скурцу каля Седлец (Польшча) 15 жніўня 1969 г. У гэтым жа годзе быў накіраваны катэхэтам у Сточак Варміньскій. У 1970 г. у Ольштыне атрымаў пасведчанні субдыяканату і дыяканату. У верасні 1970 г. у Гары Кальварыі з рук сакратара Эпіскапату Польшы біскупа Bronisławа Dąbrowskiеgo FDP атрымаў святарскія пасведчанні. У гэтым жа годзе быў скіраваны да працы катэхэтычнай у Ліхэнь а ў 1971 годзе ў Скужэц каля Седлеца (Польшча), а ў 1974 годзе - у Грудзёнц (Польшча).

У снежні 1975 года па асабістай просьбе атрымаў ад уладаў законных дазвол на працу ў Лондане. У 1978 г. выконваў функцыю эканома. У 1979 годзе быў накіраваны ў Вашынгтон для паглыблення англійскай мовы а таксама ведаў з прастору духовасці. У 1981-93 гадах быў магістрам навіцыяту Англійскай правінцыі Ордэна айцоў Марыянаў. У 1993 г. па ўласнай ініцыятыве і з дазволу законных уладаў прыехаў на працу ў Беларусь. Атрымаў пасад пробашча ў Друі з рэзідэнцыяй у Росіцы. У  2000 годзе скіраваны да працы ў Жодзіна і адначасова спаўняў абавязкі пробашча ў Крупках. У 2005 г. наноў скіраваны да працы ў Друю, дзе выконваў абавязкі вікарыя. У 2012 г. быў скіраваны да працы ў Ліхэні ў Санктуарый Маці Божай Ліхэньскай. Адышоў да вечнасці 20 студзеня 2016 года. 

Прачытана 1245 раз Апошняе змяненне Чацвер, 21 Студзень 2016 22:58