Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

Нядзеля, 22 Май 2016 19:43 Аўтар 

Адзначаючы сёння свята Святой Тройцы, пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС зазначыў, што Святая Тройца заўсёды была вялікай таямніцай для вернікаў. “Цяжкасць разумення можна растлумачыць абмежаваным мысленнем чалавека. Святы Тамаш Аквінскі спрабаваў апісаць, што ўяўляе з сябе Святая Тройца, але потым спыніў працу, бо зразумеў, што людскому розуму гэта проста немагчыма растлумачыць. Чалавек мае звычку лягчэй разумець тое, што ён бачыць, адчувае. Але святое пісанне вучыць нас глыбей адчуваць і вывучаць эвалюцыю чалавечага спазнання. Спачатку Святы Дух, які стварае свет, потым Айцец і Сын. І ўсіх людзі называюць Богам. Але пачынаюць разумець, што Бог можа выступаць у трох Асобах.

Не так даўно мы святкавалі спасланне Духа Святога. Пасля зыходу на Апосталаў Ен здзяйсняе цуды. І дзейнічае аж да нашага часу. Адсутнасць Святога Духа ў жыцці чалавека прыводзіць да апатыі, губляецца сэнс самога жыцця. І наадварот: калі мы звяртаемся да Яго па дапамогу, Ён заўсёды падтрымлівае нас у цяжкую хвіліну. У сёняшнім чытанні Евангелля мы чуем, што Езус Хрыстус кажа: “Не зможаце ўсяго знесці, калі не будзе вам пасланы гэты каштоўны дар – дар Святога духа”. І сапраўды, чалавек не можа мець Божай любові, здзяйсняць волю Божую без дапамогі Святога Духа. Будзе толькі мая эгаістычная любоў, а гэта розныя рэчы. А калі ў сэрцы ёсць Божая любоў, тады ёсць гармонія ўсяго жыцця.
Сёння мы праслаўляем Бога ў трох асобах – Святую Тройцу, якая з’яўляецца таямніцай для нас, але ў той жа час мы адчуваем яе блізкую прысутнасць: праз Эўхарыстыю і Святыя Сакраманты. І мы не можам дакладна сказаць, што ў нас дзейнічае Дух, альбо Хрыстос, альбо Бог Айцец. Але заўсёды ўспамінаем, што казаў Езус: “ Хто спазнаў мяне, той спазнаў Айца”. Святкуючы сёняшняе свята Святой Тройцы мы разам з вамі яшчэ раз праслаўляем Яе вялікія справы і вялікую ролю ў жыцці кожнага з нас. Са святам вас!”

Прачытана 1492 раз Апошняе змяненне Аўторак, 31 Май 2016 15:05