Першая Святая Камунія

Аўторак, 31 Май 2016 14:04 Аўтар 

Шчаслівы той дарослы, хто помятае гэты дзень у сваім жыцці. Але тройчы шчаслівыя тыя бацькі, што стаяць сёння разам са сваімі дзецьмі, якія на працягу года рыхтаваліся прыняць Езуса Хрыста ў свае сэрцы. Самі дзеці не прыйдуць у храм, не будуць знаць пра споведзь і іншыя, архіважныя для чалавека рэчы. І толькі бацькі зробяць гэта, толькі бацькі сваім прыкладам закладаюць фундамент хрысціянскай веры. 

Споведзь — гэта сакрамэнт пакаяння і паяднання з Богам.  Ў ім прызнаецца і праслаўляецца святасць Бога і Яго міласэрнасць да нас - грэшных людзей. 

Сёння бацькі і самі дзеці вельмі дзкуюць кс. Міхаілу і кс. Канстанціну, таксама сястры Ліліі за тое, што падрыхтавалі нашых дзяцей да Першай Споведзі і Першай у жыцці Святой Камуніі.

Виншуем Вас з гэтым святам!

Прачытана 1702 раз Апошняе змяненне Аўторак, 31 Май 2016 15:23
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Вітаем ксяндза Марка! Навіна з Ватыкану »