З кандыдатаў у міністранты

Аўторак, 14 Чэрвень 2016 20:26 Аўтар 

Сення, 12 чэрвеня 2016 года, чатыры юныя хлапчукі перейшлі з кандыдатаў у міністранты. Па-асабліваму хвалююцца іх бацькі, лагодныя усмешкі на тварах прысутных. Але мужна, па-даросламу трымаюцца юнакі. Яны усе дастойна прайшлі курс падрыхтоўкі і здалі экзамен.

Віншуем вас ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі і спадзёмся, што вы будзеце дастойнымі дапаможцамі святароў падчас Святой Імшы.

Слова міністрант паходзіць ад лацінскага ,,ministrare”, якое азначае ,,служыць, дапамагаць”. Гэта асаблівы від служэння. Тэрмін ,,міністрант” мае на ўвазе служэнне падчас святой Імшы. Міністрант служыць Богу, калі прыслугоўвае пры алтары, клапоцячыся пра прыгажосць літургіі. Міністрант з’яўляецца памочнікам для святара не толькі падчас Эўхарыстыі, але і іншых літургічных абрадаў і набажэнстваў, сярод якіх на першым месцы стаяць Сакрамэнты. Не менш важным ёсць удзел міністранта ў прыдрыхтоўцы  алтара і ўсяго неабходнага да літургіі.

 

Прачытана 1218 раз Апошняе змяненне Пятніца, 17 Чэрвень 2016 20:56