"І калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, ламаў і даваў ім..."

Нядзеля, 10 Чэрвень 2012 20:56 Аўтар 

Свята Цела і Крыві Хрыстовых (Corpus Christi) адзначаецца штогадова ў чацвер пасля Тройцы і з’яўляецца больш урачыстым адпраўленнем святой еўхарыстыі ў параўнанні са штодзённай святой імшой.

Каталіцкі касцёл разглядае еўхарыстыю (сакрамент камуніі) як святарны дар, які Хрыстус пакінуў сваёй царкве, і які быў усталяваны падчас таемнай вячэры. Ахвяра, якая была складзеная Езусам у выглядзе хлеба і віна ў Ерусалімскай святліцы, - гэта своеасаблівая “форма”, у якой ахвяра на крыжы ўвасабляецца ў касцельным жыцці. Святая камунія – гэта ўдзел вернікаў у ахвяры Хрыста, які дапамагае нам прыпадабніцца Божаму Сыну.

Звычай урачыстага шанавання еўхарыстыі распачаўся ў 1247 годзе ў Льежскай Епархіі (цяпер – Бельгія). У 1264 годзе папа рымскі Урбан IV надаў гэтаму святкаванню статус агульнацаркоўнага і дараваў індульгенцыі кожнаму, хто браў удзел ва ўрачыстай імшы. Парадак свята Цела Хрыстовага склаў Тамаш Аквінскі, і тэкст гэтай месы лічыцца адным з найпрыгажэйшых у рымскім Брэвіярыі.

Свята, з паходжання чыста рэлігійнае, з цягам часу ў многіх краінах сталася сапраўды народным. У ім з’ядналіся строгая абраднасць касцельнага набажэнства, цырыманіяльнае шэсце і гульнявыя элементы, уласцівыя шумлівым дахрысціянскім святкаванням. Існуе прыгожая традыцыя – падчас працэсіі раскідваць пялёсткі кветак.

Як адзначаюць гэтае свята у іншых краінах можна паглядзець на другіх старонках у інтэрнэце: Германія, Іспанія і іншыя.

 

 

 

 

 

Прачытана 2893 раз Апошняе змяненне Субота, 03 Лістапад 2012 09:21