Пачынаем навучальны год

Панядзелак, 29 Жнівень 2016 22:59 Аўтар 

28 жніўня адбылася Cвятая Імша перад пачаткам навучальнага года з асвяченнем школьных прыналежнасцяў. Таксама асабістае благаслаўленне атрымалі і дзеці, і настаўнікі. Айцец Міхаіл Цвячкоўскі, які цэлебраваў Імшу, нагадаў, што асвечаныя сшыткі і заплечнікі не будуць чароўным чынам прыносіць добрых адзнак, але каб іх атрымаць, патрэбна праца. Натхніў дзяцей актыўна спазнаваць свет ведаў. Але тыя веды, што атрымліваем ў школе, не будуць паўнавартаснымі, калі не пазнаем Пана Бога, які дае нам найважнейшыя веды. Маленькія вучні слухалі ўважліва і паабяцалі, што кожны тыдзень будуць наведваць заняткі па катэхэзе. Настаўнікаў жа айцец Міхаіл заахвоціў не толькі добрасумленна выконваць сваю працу, але і быць для дзяцей мудрымі настаўнікамі ў жыцці, адкрываць ім праўду, што прыводзіць да Бога. 

 

Прачытана 1048 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 29 Жнівень 2016 23:35