Па парафіях архідыяцэзіі адбудзецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай

Нядзеля, 25 Верасень 2016 09:20 Аўтар 

(па матэрыялах www.catholic.by)

У межах падрыхтоўкі і святкавання юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў адбудзецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Фігура, асвечаная ў Фаціме 4 кастрычніка, будзе ўрачыста ўнесена ў мінскую архікатэдру 13 кастрычніка ў 18.30. 

16 кастрычніка, пасля святой Імшы ў 13.00, распачнецца пілігрымаванне фігуры па парафіях архідыяцэзіі паводле распрацаванага графіку. З мінскай архікатэдры яна будзе перавезена ў магілёўскую катэдру.

Пасля заканчэння перэгрынацыі фігура Маці Божай Фацімскай будзе змешчана ў бочным алтары мінскай архікатэдры, які будзе змайстраваны да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. 

Нагадаем, што гэта ўжо не першая перэгрынацыя фацімскай фігуры ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. У 1997 фігура Маці Божай была прывезена з Фацімы тагачасным арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардыналам Казімірам Свёнткам. Перэгрынацыя была арганізавана па ўсёй Беларусі і працягвалася да 1998 года

Прачытана 929 раз Апошняе змяненне Нядзеля, 25 Верасень 2016 09:34