Святая Імша за памерлых

Нядзеля, 30 Кастрычнік 2016 21:31 Аўтар  Фота Генадзія Раманчука

адбылася сёння на усходніх могілках горада Жодіна. Пагодныя ўмовы не спрыялі, але ўсё ж людзі прыйшлі, каб памаліцца аб сваіх родных і блізкіх, якія ўжо адыйшлі ў вечнасць. Традыцыйна, з наступнага дня пасля урачыстасці Ўсіх Святых, пачынаецца перыяд, калі каталіцкі Касцёл моліцца за душы памерлых сваіх продкаў, за душы, якім мы можам дапамагчы нашай малітвай дасягнуць вечнасці з Богам. 

Звычай памінальных дзён, як і кожная іншая традыцыя веры, — гэта вялікі практычны дапаможнік у хрысціянскім жыцці, таму нам трэба шанаваць здаровую спадчыну продкаў. Яе пазнанне адкрывае шырокія магчымасці для больш свядомага і глыбокага перажывання шматвяковага духоўнага вопыту Касцёла. Гэта тая каштоўнасць каталіцкай веры, якую варта адкрываць, карыстацца ёю і дзяліцца, асабліва з братамі і сёстрамі па веры.

Прачытана 1160 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 14 Лістапад 2016 17:04