Святая Імша на пачатак навучальнага года

Аўторак, 05 Верасень 2017 14:25 Аўтар 

Сабраныя вакол алтара Езуса Хрыста, мы хочам святкаваць Яго перамогу і ўдзельнічаць у Яго цярпенні на крыжы, якое дае нам жыццё і збаўленне. Для хрысціяніна няма іншага шляху, як ісці за Хрыстом, які выратаваў нас праз сваю смерць і ўваскрасенне. Няхай наша прысутнасць у Эўхарыстыі  будзе выказваннем таго, што мы ідзём за Хрыстом і хочам удзельнічаць у Яго перамозе.

У гэтую нядзелю асаблівым чынам маліліся за ўсіх, хто вучыць і вучыцца. А таксама за ўсіх бацькоў, бо менавіта яны (як адзначыў а. Канстанцін у звароце да вернікаў) з'яўляюцца першымі настаўнікамі для сваіх дзяцей.

Прачытана 1107 раз Апошняе змяненне Аўторак, 05 Верасень 2017 20:14