Таксама і мы, сабраныя Духам Святым, разам пойдзем да Божага дому, каб сустрэцца з Хрыстом. Мы Яго знойдзем і пазнаем у ламанні хлеба. А калі Ён прыйдзе ў хвале, будзем вечна радавацца Яго прысутнасці". - Гэтымі словамі пачаў св. Імшу а. Канстанцін і паблагаславіў прынесеныя свечкі, якія запалілі вернікі.
Грамніцы (Стрэчанне) — у беларускім народным календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць - асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія ў народзе называюць грамнічнымі (з Вікіпедыі). У хрысціянстве з'явіўся ў VI ст. на тэрыторыі Рымскай імперыі і трактуецца як своеасаблівая повязь Старога Запавету з Новым. Усталяваны ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанні») немаўляці Езуса Хрыста (носьбіта Новага Запавету) з прадстаўнікамі Старога Запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Ерузалемскім храме.
Грамнічнымі свечкамі вернікі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах. Усе ведаюць, як людзі іх выкарыстоўваюць. "Але не свечка нас аберагае, а малітва і давер Богу" - адзначыў а. Канстанцін МІС. "І запальваць грамнічную свечку трэба не толькі, калі прыходзяць прыродныя катаклізмы, але калі часамі ў адносінах паміж людзьмі не ўсё ў парадку. Канфлікты ў сем'ях, у іншых сферах жыцця, брыдкаслоўе, хамства разбураюць нашыя душы. А гэта нашмат больш небяспечна. Святло свечкі вельмі далікатнае і яго можна лёгка згасіць, але моц малітвы, ў якой мы з даверам просім Бога аб выратаванні, цяжка пераацаніць. Бог дае нам надзею, што з дапамогай святла Хрыста людзі змогуць знайсці дарогу да Вечнасці"