Я магла б сказаць, што размова ідзе пра “Аазіс”, бо сапраўды, здымкі былі зробленыя там некалькі год таму. Як адзначаў сам фатограф Элан Лыскоў, адбывалася фатасэсія тады, калі ўсе ўжо паспелі перажыць яркія эмоцыі, нацешыцца адно адным, і прыйшлі да суцішанасці і спакою прабывання разам. Разам у гэтым цудоўным месце, прыязнай супольнасці, але і ў цішыні ўласнага сэрца. У такой цішыні кожны сам сабе адказваў на пытанне пра крыж. Хрыстовы ці свой асабісты.
Адказаў гэтых няма ні на здымках, ні ў сведчаннях, і, магчыма, не было б сэнсу існаваць чалавеку, які адказы на гэтыя пытанні знойдзе. Але момант дотыку, яднання з пакутай Хрыстай, паглыблёння ў сваю цемру і свой свет – усё гэта можна ўбачыць і адчуць у дыялогу чалавека на здымку і гледача.
Шчыра вас да такога дыялога запрашаем."