Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі развітваецца з Жодзіна

Нядзеля, 20 Май 2012 00:16 Аўтар 

Шосты год праходзяць у Беларусі рэкалекцыі пад назвай «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Адбываюцца яны у розных месцах. Да гэтага былі горад Орша, Баранавічы і іншыя. Сёння чарговая сесія праходзіла у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Людзі розных узростаў, ад 16 да 65 гадоў, разам уважліва і з вялікай цікавасцю слухалі Божае Слова, выказвалі свае уражанні, перажыванні. Праводзілі рэкалекцыі а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. Тамаш Міка OP. У нядзелю 20 мая 2012 года у 11 гадзін святочная імша завяршыла чарговую сессію.

 

 

 

 

Прачытана 2529 раз Апошняе змяненне Чацвер, 04 Кастрычнік 2012 22:57