Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Субота, 18 Сакавік 2017 23:55

Праект "Рыбы"

 

16 сакавіка 2017 года барысаўскі касцел Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі гасцінна адчыніў дзверы для гасцей, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. Прыехалі, каб павіншаваць ксяндза Юзафа Пятушку з 60-годдзем святарства. Святую Імшу ўзначаліў Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. (Фотарэпартаж)

Айцу Юзафу амаль 86 гадоў.

З іх 60 гадоў свайго жыцця ён на прэзбітэрскім шляху ў Кангрэгацыі айцоў марыянаў.

Старэйшыя жодзінцы памятаюць той час, калі разам з а. Юзафам яны пачыналі ствараць у нашым горадзе каталіцкую парафію.

Няхай крыж дапаможа зразумець сур'ёзнасць граху і каштоўнасць ахвяры.

Той, хто памірае з Хрыстом, з Ім і ўваскрэсне. Ён перамяніўся на гары Табор і паказаў сваю хвалу вучням, не для таго, каб пазбавіць іх праходжання праз крыж, але каб паказаць, куды вядзе шлях крыжа. Аб гэтым нагадаў папа Францішак 12 сакавіка 2017 г. падчас разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”.
 
“Евангелле сённяшняй Другой нядзелі Вялікага посту прапануе нам апісанне Перамянення Езуса (Мц 17, 1-9), - нагадаў Папа. - Узяўшы з сабой трох апосталаў: Пятра, Якуба і Яна, пайшоў з імі на высокую гару, і там адбылася гэта незвычайнае з’ява: аблічча Езуса “заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло” (Мц 17, 2). Такім чынам, Пан зрабіў так, што ў Яго ўласнай асобе заяснела Божая хвала, якая можа быць прынята праз веру ў Яго прапаведванне і Яго цудоўныя справы. Перамяненне на гары суправаджаецца з’яўленнем Майсея і Іллі , “якія размаўлялі з Ім” (Мц 17, 3).

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1. Юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, які сёлета Каталіцкі Касцёл у Беларусі адзначае разам з паўсюдным Касцёлам, заклікае нас да навяртання. Нагадвае аб гэтым і дэвіз пастырскага года: «Фацімскія аб’яўленні — шлях да навяртання».

Падчас сваіх аб’яўленняў у Фаціме ўмовай да нармальнага шчаслівага жыцця Марыя назвала малітву і навяртанне (пар. http://www.vatican.va/roman_curia/congregations/cfaith/documents/rc_con_cfaith _doc_20000626_message-fatima_pl.html)).

Яе заклік не страціў сваёй актуальнасці і ў наш час.

Чацвер, 02 Люты 2017 22:42

Грамніцы

"Цяпер па слову Твайму, Пане, адпускаеш слугу Твайго ў супакоі. Бо вочы мае ўбачылі Тваё збаўленне, якое Ты падрыхтаваў перад абліччам усіх народаў." (Евангелле ад Лукі, гл. 2.)

Гэтыя словы адносяць нас у тыя часы, калі Святыя Марыя з Юзафам прынеслі у храм сваё першае дзіця каб ахвяраваць яго Пану Богу. Так яны выконвалі прадпісанне Старога Запавету. Ў той час жыў у Ерузалеме чалавек, якога звалі Сімяон. Духам Святым яму было прадказана, што не памрэ, пакуль не ўбачыць Сына Божага. Сімяон, убачыўшы дзіцятка, ўзяў яго на рукі і сказаў: "Цяпер па слову Твайму, Пане, адпускаеш слугу Твайго ў супакоі. Бо вочы мае ўбачылі Тваё збаўленне, якое Ты падрыхтаваў перад абліччам усіх народаў".

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на 2017 год

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1. Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пастырская праграма 2017 г. прысвечана 100-годдзю аб’яўленняў Божай Маці ў Фаціме, якія мелі фундаментальнае значэнне ў трагічнай гісторыі нашага народа ў ХХ стагоддзі, і такімі застаюцца надалей. Дэвіз года, які распачаўся: «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Усе мы грэшнікі і ўсе патрабуем навяртання, без якога немагчымым з’яўляецца нармальнае духоўнае і грамадскае жыццё.

Субота, 10 Снежань 2016 13:28

Раратняя Імша. Рэкалекцыі.

"Хто з вас кожны дзень глядзіць тэлевізар? А якія гэта перадачы? Серыялы? Але часцей за ўсё - навіны?" - з гэтых пытанняў пачаў размову з прысутнымі ксёндз-рэкалекцыяніст Андрэй Сідаровіч МІС, які завітаў да нас з Росіцы.

І выявілася, што многія ўвогуле не глядзяць тэлевізар. Адказ такі: няма чаго глядзець. Альбо мала чаго. Узнікае пытанне: можа дрэнна працуюць рэжысёры дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі? Але гэта асобнае пытанне і патрабуе асобнай дыскусіі.

Камерцыйнае тэлебачанне сёння разлічана на простага сярэднестатыстычнага гледача, якому цікавыя крымінальныя навіны, эстрадныя канцэрты, серыялы, палітычныя ток-шоу і г.д. Менавіта ў такіх перадач самы вялікі рэйтынг, а значыць рэкламу ўбачыць вялікая аўдыторыя.