
Рэдактар
Я.Лабкоўскі
З кандыдатаў у міністранты
Сення, 12 чэрвеня 2016 года, чатыры юныя хлапчукі перейшлі з кандыдатаў у міністранты. Па-асабліваму хвалююцца іх бацькі, лагодныя усмешкі на тварах прысутных. Але мужна, па-даросламу трымаюцца юнакі. Яны усе дастойна прайшлі курс падрыхтоўкі і здалі экзамен.
Віншуем вас ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі і спадзёмся, што вы будзеце дастойнымі дапаможцамі святароў падчас Святой Імшы.
Навіна з Ватыкану
5 чэрвеня, ў нядзелю, Папа Рымскі Францыск кананізаваў (абвясціў святымі) двух хрысціянскіх падзвіжнікаў: польскага святара Станіслава Папчынскага і шведскую манахіню Марыю Лізавету Гессельблат.
Станіслаў Папчынскі (Stanislaus Papczyński; 1631-1701) аснаваў ордэн Айцоў Мар'янаў (Кангрэгацыя Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). А як вядома, наша каталіцкая святыня ў Жодзіна была збудавана і заўсёды апекавалася гэтым ордэнам. Таму для нас сённяшні дзень адзначаны гэтай сапраўды неардынарнай падзеяй. Амаль праз трыста год ... Але напачатку звернемся да гісторыі (паводле вікіпедыі).
Першая Святая Камунія
Шчаслівы той дарослы, хто помятае гэты дзень у сваім жыцці. Але тройчы шчаслівыя тыя бацькі, што стаяць сёння разам са сваімі дзецьмі, якія на працягу года рыхтаваліся прыняць Езуса Хрыста ў свае сэрцы. Самі дзеці не прыйдуць у храм, не будуць знаць пра споведзь і іншыя, архіважныя для чалавека рэчы. І толькі бацькі зробяць гэта, толькі бацькі сваім прыкладам закладаюць фундамент хрысціянскай веры.
Вітаем ксяндза Марка!
Паважаны ксёндз Марк!
Вітаем вас у Жодзіна і сардэчна віншуем з 22-годдзем святарскіх пасвечанняў. Вы былі першым святаром-пробашчам парафіі Маці Божай Фацімскай і назаўсёды будзеце ў памяці католікаў нашага горада як слуга Бога і слуга людзям. Немагчыма пераацаніць вашу ролю ў стварэнні і арганізацыі нашай парафіі. Вы не толькі збудавалі касцёл, але заўсёды сеялі Божую Любоў паміж намі і самі з’яўляліся прыкладам гэтай Любові. Вы вучылі нас верыць у Бога і людзей, жыць надзеяй на лепшае і мужна несці свой зямны крыж. Сёння вялікі дзякуй Вам за гэта!
Старшыня касцёльнага камітэта Я.Лабкоўскі
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
Адзначаючы сёння свята Святой Тройцы, пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС зазначыў, што Святая Тройца заўсёды была вялікай таямніцай для вернікаў. “Цяжкасць разумення можна растлумачыць абмежаваным мысленнем чалавека. Святы Тамаш Аквінскі спрабаваў апісаць, што ўяўляе з сябе Святая Тройца, але потым спыніў працу, бо зразумеў, што людскому розуму гэта проста немагчыма растлумачыць. Чалавек мае звычку лягчэй разумець тое, што ён бачыць, адчувае. Але святое пісанне вучыць нас глыбей адчуваць і вывучаць эвалюцыю чалавечага спазнання. Спачатку Святы Дух, які стварае свет, потым Айцец і Сын. І ўсіх людзі называюць Богам. Але пачынаюць разумець, што Бог можа выступаць у трох Асобах.
Са святам Маці Божай Фацімскай!
Урачысці з нагоды святкаванняў у Фаціме, Партугалія. (Прамая трансляцыя)
Свята Божай Міласэрнасці
Свята Божай Міласэрнасці для паўсюднага Касцёла было ўстаноўлена папам Янам Паўлам ІІ у лістападзе 2000 г. Адзначаецца яно ў ІІ Велікодную нядзелю. Выбар гэтага дня невыпадковы, бо на яго прыпадае актава Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Хрыстовай пасхальнай таямніцы. Гэты перыяд у літургіі Касцёла найвыразней указвае на таямніцу Божай Міласэрнасці, якая найбольш поўна была аб’яўлена менавіта ў муцы, смерці і змёртвыхпаўстанні Хрыста. Устанаўленне свята Божай Міласэрнасці ў суседстве з літургіяй мукі і ўваскрасення Хрыстовага падкрэслівае крыніцу і мэту перажываных таямніц веры. Гэта, безумоўна, Божая Міласэрнасць. А калі б не было справы адкуплення, не было б Божай Міласэрнасці.
Дзякуем кс. Вадзіму Мізеру MIC
за Слова Божае, з якім ён завітаў да нас з г. Барысава на велікапосныя рэкалекцыі. Шмат хто паспеў паслухаць усе тры, якія адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю. Хтосьці не змог. Але ўсе мы, жодзінскія парафіяне, хто прыcутнічаў на сустрэчах падчас Святой Імшы, шчыра дзякуем а. Вадзіму за навуку. І дарослыя, і дзеці напэўна не забудуцца пра тую торбачку, ў якую ніводны з нас не асмеліўся ўкласці сваю руку :)