Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Серада, 05 Лістапад 2014 23:34

Вечны адпачынак дай памерлым, Божа

 Смерць - гэта не апошняе слова, таму што «чалавеку прызначана жыццё без межаў, якое мае свае карані і сваё здзяйсненне ў Богу". Пра гэта нагадаў Папа Францішак перад чытаннем малітвы Angelus 2 лістапада, у дзень, калі літургія заклікае ўшанаваць памяць памерлых вернікаў. На гэты тэмат былі разважанні кс. Міхаіла Цвячкоўскага, які адправіў святую імшу на жодзінскіх могілках 2 лістапада у 11 гадзін.

Панядзелак, 01 Верасень 2014 14:04

Усе мы вучні ў школе жыцця

31 жніўня на нядзельную Святую імшу дарослыя і дзеці прышлі памаліцца за усіх, хто вучыцца. А таксама за тых, хто навучае. Традыцыйна перад пачаткам новага навучальнага года вернікі звяртаюць сваю ўвагу на важнасць узаемаадносін вучань-настаўнік. Вось і сёння ў сваім звароце да вернікаў ксёндз Канстанцін адзначыў, што заўсёды трэба адрозніваць чалавечыя каштоўнасці ад Божых. "Вучань не можа навучаць свайго настаўніка" - такі матыў чытання святога Евангелля паводле Мацвея. "Любоў да сваёй працы і найперш да тых, каго ты вучыш - вось што павінна быць галоўным у працы настаўніка. А тыя, хто вучыцца, павінны быць уважлівымі і стараннымі ў набыцці новых ведаў".

Панядзелак, 28 Ліпень 2014 13:59

На Росіцу

Сёння раніцай, 28 ліпеня 2014 года, стартавала велапілігрымка у Росіцу. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца 1 жніўня ў 18.00.

Нягледзячы на спякотнае надвор'е 15 смелых і мужных жодзінцаў, на чале з пробашчам парафіі ксяндзом Міхаілам Цвячкоўскім МІС чатыры дні будуць у дарозе. З удзельнікамі пешых пілігрымак яны сустрэнуцца толькі ў Росіцы. Пасля ранішняй малітвы і благаслаўлення пілігрымка пачалася.

Панядзелак, 07 Ліпень 2014 22:22

Будслаў. Святая імша ноччу.

Фота з начной часткі урачыстасці, прысвечанай святу Маці Божай Будслаўскай.

Серада, 02 Ліпень 2014 18:58

Да Маці Божай Будслаўскай!

Вось і доўгачаканы дзень. Пілігрымкі ў Будслаў чакаюць усе: тыя, хто пойдзе і тыя, хто хацеў бы, але не змог. (І знайшоў аргумент :) : праца, як жа яе пакінеш). Але мы, якія засталіся дома, хвалюемся за іх больш, чым яны самі за сябе. Бо той, хто хоць бы адзін раз хадзіў у Будслаў, добра ведае, што гэта значыць!

Сёння ужо другі дзень вандроўкі і наш матэрыял крыху спазняецца. І старонка нашага касцёла была нейкі час недаступная для рэдакцыі па тэхнічных, як кажуць, праблемах.

Жадаем нашым пілігрымам лёгкай дарогі, добрага надвор'я. І меньшых мазалёў.

Серада, 25 Чэрвень 2014 18:09

Летнік у Браславе

З 23 чэрвеня старшыя дзеці нашай парафіі распачалі летнік у Браславе. Прахладнае надвор’е не перашкодзіла добраму настрою і актыўнаму адпачынку. Дзеці хутка закліматызаваліся ва ўтульным доме сясцёр эўхарыстак, рэалізуючы праграму запланаванага летніка. За два першыя дні дзеці гулялі ў футбол, валейбол, наведалі Браслаў, супольна ўдзельнічалі ў малітве, глядзелі фільм і плавалі на байдарках. На трэці дзень - накіраваліся ў славуты горад Полацк.

Летніку спадарожнічае вельмі добры настрой.

І вельмі добры апетыт! :)  

Божае Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае на мэце падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.

Панядзелак, 26 Май 2014 23:00

Свята Першай Святой Камуніі.

25 мая ў жодзінскай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі.

Напэўна не было сёння больш шчаслівых людзей, чым бацькі дзяцей, якія першы раз у сваім жыцці прымалі Езуса ў свае сэрцы. Віншуем вас з гэтым вялікім днём у жыцці вашым і вашых дзетак! 

Пятніца, 16 Май 2014 09:52

У жодзінскай парафіі свята!

Штогод 13 мая католікі ўсяго свету ўшаноўваюць Маці Божую Фацімскую. Яе імя носіць і наша парафія. Таму ў гэты дзень у касцёле праходзіць святочная імша. А свята - гэта госці, кветкі, цудоўны настрой! Павіншаваць нас прыехалі з Крупак, Барысава, Оршы, Смалявіч. Па запрашэнню пробашча жодзінскай парафіі набажэнства у нашым касцёле правёў а. Аляксей Раманчук, пробашч касцёла Спаслання Духа Святога ў Борысаве. 

Для тых, хто не змог прысутнічаць на святкаванні, прыводзім прамову а. Аляксея. Просім прабачэння за некаторыя скарачэнні.