Рэдактар

Рэдактар

Я.Лабкоўскі

Панядзелак, 26 Сакавік 2018 11:50

СТАРОНКА ЗАКРЫТА

Гэта запісь апошняя, якую можна будзе ўбачыць на гэтай старонцы. Далейшая падтрымка яе спыняецца па прычыне стварэння новага варыянту. Адрас старонкі застаецца той жа: http://catholic-zhodzina.by/, але будзе адкрывацца ўжо новы сайт. 

Змяняецца не толькі знешні выгляд нашай старонкі ў інтэрнэце. Найперш з'яўляюцца новыя магчымасці. Напрыклад: цяпер старонку можна зручна глядзець на вашым смартфоне альбо планшэце, зручней стане зрабіць публікацыю ў сацыяльных сетках. Дзякуючы толькі гэтым магчымасцям мы з вамі зможам зрабіць інфармацыю пра наш санктуарый больш папулярнай у краіне. Я вельмі спадзяюся ў гэтым на вас, дарагія чытачы. Рабіце больш рэпостаў.

Асаблівым чынам хочацца сардэчна падзякаваць тым творчым, нераўнадушным людзям, якія пастаянна дапамагалі рыхтаваць інфармацыю пра падзеі ў жыцці парафіі. Іх імёны вы можаце бачыць на старонцы. Вялікі дзякуй вам.

Рэдактар старонкі і ваш слуга

Яўгеній Лабкоўскі

На новую старонку ======>>>>>>>

Нядзеля, 18 Сакавік 2018 20:41

Расклад Вялікапосных рэкалекцый

Узначаліць духоўныя практыкаванні канцлер курыі Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, юрыст кананічнага права і касцёльны суддзя кс. Дзмітры Пухальскі.  

Нядзеля, 18 Люты 2018 19:54

Божая Маці, маліся за нас...

Змяняецца час і людзі. І некалі немагчымае становіцца магчымым сёння. Трэба нават больш сказаць: гэта рашэнне - сапраўдны Божы Цуд. Гарадскія ўлады сумесна з хрысціянскімі канфесіямі (праваслаўных і католікаў) горада, вырашылі азнаменаваць 55 год існавання Жодзіна ўзвядзеннем манумента Божай Маці на ўездзе ў горад. Пяцімятровая фігура Найсвяцейшай Панны Марыі, адлітая з бронзы, будзе ўсталявана насупраць гандлёвага цэнтра "Рублёўскі" праз дарогу з боку Мінска.

"Вось наш Пан прыйдзе ў сіле і асветліць вочы сваіх слугаў. Аллелюя!"

"Дарагія браты і сёстры,- звярнуўся да прысутных а. Канстанцін ва ўступным слове, сорак дзён таму мы з радасцю святкавалі нараджэнне Хрыста Пана. Сёння мы ўспамінаем дзень, калі Панна Марыя і святы Юзаф прынеслі дзіцятка Езуса ў святыню, каб там скласці належную ахвяру. Такім чынам Пан Езус не толькі выканаў прадпісанне Закона Старога Запавету, але сустрэўся са сваім народам, які яго з вераю чакаў. Сімяон і Ганна прышлі ў святыню, натхнёныя Святым Духам. Ён асвяціў іх, каб у маленькім дзіцяці змаглі пазнаць Хрыста і з радасцю вызнаваць веру ў яго.

Серада, 10 Студзень 2018 22:37

Калі я спяваў свой першы псальм,то

здаецца, пада мною трэслася амбона": - кусташ санктуарыя пра "адносіны" з музыкай.

(па матэрыялах "Радыё Марыя")

Субота, 06 Студзень 2018 21:53

Са Святамі!

Сардэчна віншуем нашых праваслаўных братоў і сясцёр у Хрысце са святам Божага нараджэння!

Няхай Пан Бог будзе ў вашых сэрцах і адорыць вас любоўю і радасцю.

Хрыстос Нарадзіўся!

Славім Яго!

Субота, 09 Снежань 2017 12:27

Рараты ў час Адвэнту

Шэсць гадзін раніцы. У гэты ранні час у касцёле збіраюцца дзясяткі вернікаў: гэта не толькі бабулі, але і працуючыя парафіяне. Таксама студэнты, школьнікі, што прыходзяць перад пачаткам працоўнага дня пакланіцца Панне Марыі і асвяціць свае сённяшнія справы.

- Адвэнт - гэта час, калі Касцёл асабліва чувае ў чаканні прыходу Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прыйсце - паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Таму запрашаю да больш актыўнага літургічнага жыцця. Прыходзьце на Рараты, каб абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай ежай - Святой камуніяй. Наша Айчына не тут - яна на Нябёсах! - заклікае вернікаў святар.

(Паводле матэрыялаў www.catholic.by)

2 снежня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быў дадзены ўрачысты старт новаму сайту, на якім у свабодным доступе змешчаны тэксты Літургіі гадзінаў на беларускай мове.

Інтэрнэт-старонку электроннага брэвіярыя lh.catholic.by запусціў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сувязі з тэхнічнымі перашкодамі анлайн-трансляцыя не змагла адбыцца.

Панядзелак, 20 Лістапад 2017 08:16

Св. Імша з Вострай Брамы. Літва, Вільнюс

18 лістапада з нашага Санктуарыя адбылася пілігрымка ў Вільнюс. Разам з іншымі пілігрымамі Беларусі мы маліліся ў Вострай Браме на святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Старонка 1 з 15