Гэта запісь апошняя, якую можна будзе ўбачыць на гэтай старонцы. Далейшая падтрымка яе спыняецца па прычыне стварэння новага варыянту. Адрас старонкі застаецца той жа: http://catholic-zhodzina.by/, але будзе адкрывацца ўжо новы сайт.
Змяняецца не толькі знешні выгляд нашай старонкі ў інтэрнэце. Найперш з'яўляюцца новыя магчымасці. Напрыклад: цяпер старонку можна зручна глядзець на вашым смартфоне альбо планшэце, зручней стане зрабіць публікацыю ў сацыяльных сетках. Дзякуючы толькі гэтым магчымасцям мы з вамі зможам зрабіць інфармацыю пра наш санктуарый больш папулярнай у краіне. Я вельмі спадзяюся ў гэтым на вас, дарагія чытачы. Рабіце больш рэпостаў.
Асаблівым чынам хочацца сардэчна падзякаваць тым творчым, нераўнадушным людзям, якія пастаянна дапамагалі рыхтаваць інфармацыю пра падзеі ў жыцці парафіі. Іх імёны вы можаце бачыць на старонцы. Вялікі дзякуй вам.
Рэдактар старонкі і ваш слуга
Яўгеній Лабкоўскі
З 16 па 25 сакавіка ў дольным касцёле можна паглядзець фотавыставу Элана Лыскова “Крыж”, прысвечаную крыжу і веры ў жыцці моладзі.
"Цяжка пісаць пра выставу, якая, здаецца, і выявамі і тэкстамі сама пра сябе сведчыць. Да таго ж, цяжка звяртацца да чытача, калі з кожнага фатаздымку наўпрост у душу глядзяць вочы тых, для каго гэтыя здымкі – не арт, а гісторыя веры, адлюстраванне цэлага жыццёвага перыяду.
Змяняецца час і людзі. І некалі немагчымае становіцца магчымым сёння. Трэба нават больш сказаць: гэта рашэнне - сапраўдны Божы Цуд. Гарадскія ўлады сумесна з хрысціянскімі канфесіямі (праваслаўных і католікаў) горада, вырашылі азнаменаваць 55 год існавання Жодзіна ўзвядзеннем манумента Божай Маці на ўездзе ў горад. Пяцімятровая фігура Найсвяцейшай Панны Марыі, адлітая з бронзы, будзе ўсталявана насупраць гандлёвага цэнтра "Рублёўскі" праз дарогу з боку Мінска.
"Вось наш Пан прыйдзе ў сіле і асветліць вочы сваіх слугаў. Аллелюя!"
"Дарагія браты і сёстры,- звярнуўся да прысутных а. Канстанцін ва ўступным слове, сорак дзён таму мы з радасцю святкавалі нараджэнне Хрыста Пана. Сёння мы ўспамінаем дзень, калі Панна Марыя і святы Юзаф прынеслі дзіцятка Езуса ў святыню, каб там скласці належную ахвяру. Такім чынам Пан Езус не толькі выканаў прадпісанне Закона Старога Запавету, але сустрэўся са сваім народам, які яго з вераю чакаў. Сімяон і Ганна прышлі ў святыню, натхнёныя Святым Духам. Ён асвяціў іх, каб у маленькім дзіцяці змаглі пазнаць Хрыста і з радасцю вызнаваць веру ў яго.
здаецца, пада мною трэслася амбона": - кусташ санктуарыя пра "адносіны" з музыкай.
ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ!
СЛАВІМ ЯГО!
(Фотарэпартаж з начной святой Імшы ў жодзінскім Санктуарыі Маці Божай Фацімскай 24.12.2017)