Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі

Чацвер, 17 Ліпень 2014 13:48 Аўтар  а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC

Орша чарговы раз прывітала ўдзельнікаў рэкалекцый “Школы Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі”. Падобныя рэклекцыі ў Беларусі адбываюцца ўжо шосты год і маюць сваю сістэматычнасць:праводзяцца адзін раз у квартал.

Адметнай рысай гэтай летняй сесіі з’яўляецца дзесяцідзённая працягласць. У гэтых днях рэкалекцыйны дом айцоў Марыянаў у Оршы сабраў блізка ста асобаў рознага ўзросту і з розных мясцін Беларусі.

“Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі” – гэта прадуманыя канферэнцыі, якія вядуць у глыб пазнання нашай каталіцкай веры. Гэта супольная і індывідуальная малітвы, праца ў групах, разважанні над Божым словам, медытацыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, споведзь, супольнае перажыванне Эўхарыстыі, спантанная малітва праслаўлення… Гэта час грунтоўнай адновы адносінаў з Езусам.

Удзел у “Школе Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі” можа прыняць кожны жадаючы, які дасягнуў васямнаццаці гадоў жыцця.

Прачытана 1338 раз Апошняе змяненне Чацвер, 17 Ліпень 2014 14:44
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Будслаў. Святая імша ноччу. На Росіцу »