

























18 студзеня ў 12 гадзін дзеці прадставілі традыцыйную тэатральную пастанову "Батлейка". Але гледачы адразу адзначылі, што хаця гэта і вядомая тэма, на гэты раз усё было па-новаму: лейтматывам сталі сучасныя праблемы грамадства спажывання. Вясёлы і адначасова востры гумар, знаходлівыя і самаадданыя акцёры - такой запомнілі Батлейку гледачы. Вельмі прыемныя уражанні засталіся ва ўсіх, хто глядзеў, але і ў тых, хто рыхтаваў мерапрыемства. За гэта ўсе ўдзельнікі атрымалі вялікую падзяку і цёплыя словы пробашча касцёла а. Міхаіла.
























