


Ад імя прысутных парафіян мітрапаліта вітае старшыня касцёльнага камітэту Яўгеній Лабкоўскі

Пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС вітае арцыбіскупа і запрашае яго цэлебраваць Святую Імшу.
















І вось настае кульмінацыйны момант. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяляе Сакрамэнт Канфірмацыі.
Амаль сто чалавек паўгода рыхтавалася прыняць гэты сакрамэнт. Разам з Хростам і Эўхарыстыяй сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання, мірапамазання) складае сукупнасць сакрамэнтаў хрысціянскага пасвячэння. Праз яго ўсе ахрышчаныя ўзбагачаюцца асаблівай сілай Святога Духа. Гэта пячатка міра ў выглядзе маленькага крыжыка, які наносіць біскуп на лоб кожнага, хто прымае сакрамэнт, азначае, што ты ўжо цалкам належыш Хрысту, будзеш служыць яму назаўсёды. Але гэтак жа і абяцанне Боскай абароны ў вялікім эсхаталагічным выпрабаванні.















Са словамі падзякі да арцыбіскупа звярнуліся вернікі, якія толькі што прынялі Сакрамэнт Канфірмацыі.



У сваёй прамове мітрапаліт адзначыў веліч сёняшняга моманту ў жыцці парафіі. Свята Маці Божай Фацімскай, імя якой носіць жодзінская парафія, найлепшым чынам звяртае ўвагу на неабходнасць пашаны Фацімскіх аб'яўленняў, руплівасці ў выкананні наказаў Маці Божай праз малых пастушкоў. Арцыбіскуп прыгадаў, што яму давялося асабіста тройчы сустракацца з жывою сведкаю Фацімскіх аб'яўленняў Маці Божай - сястрой Люцыяй.
Заўсёды актуальны заклік Марыі з Фацімы “маліцеся і навяртайцеся”, заклік, які паўтарае падобны заклік Хрыста да малітвы, навяртання і веры ў Евангелле», — падкрэсліў арцыпастыр.
У кароткім артыкуле немагчыма перадаць усю атмасферу, ў якой праходзіла сустрэча з мітрапалітам. Сур'ёзныя праблемы і наказы змяняліся гумарам і вясёлымі жартамі, эмацыянальныя словы арцыбіскупа заўсёды кранаюць сэрцы слухачоў і застаюцца ў іх памяці надоўга. А сакрамант канфірмацыі асабліва. Ён адзін раз у жыцці.




