27 мая тысячы каталікоў ва ўсім свеце адзначалі Свята спаслання Святога Духа. У нашай парафіі да гэтага свята далучылася яшчэ адно: 8 дзяцей прынялі Першую камунію! Восем маленькіх сардэчкаў пачалі біцца разам з сэрцам Міласэрнага Хрыста! З кожным чалавекам, які прыняў Цела Хрыста неба становіцца святлей, разыходзяцца хмары грахоў і з'яўляецца надзея, надзея на сустрэчу з Нябесным Айцом....
А ці памятаеце вы як прымалі ўпершыню Езуса ў сваё сэрца? Ці хваляваў вас той момант? Мне здаецца, што уражанняў было не менш, чым у гэтых васьмі маленькіх хрысціянінаў, чыё свята застанецца ў памяці назаўседы. Прайдуць годы, магчыма, зменяцца парадкі, але Хрыстус застанецца з імі, што б не сталася!