Але ўвесь час дзеці не забывалі пра тое, што з імі быў Бог! Катэхезы з Сястрой Ліліяй былі вельмі цікавыя, таму што наша Сястра вельмі добра рыхтавала гэтыя заняткі, каб ніколі дзеці не забывалі пра Пана Бога і пра Маці Божую, якія бываюць разам з намі кожны дзень.
Таксама дзеці радаваліся, калі яны ўпершыню так блізка бачылі пажарную машыну, маглі сваімі рукамі да ўсяго дакрануцца.
Вельмі спадабалася паездка ў тэатр у Мінск. Але адпачываць у касцёле было не менш весела і пазнавальна. Пасля гутарак можна было набегацца ўволю. Асаблівыя мінуты радасці падрыхтаваў дзецям айцец Міхаіл, калі
кожнага паасобку вазіў на сапраўдным скутары.
А ў апошні дзень летніку нашу Парафію наведалі два кані! Кожны змог праехацца верхам, зразумела, у суправаджэнні дарослых.
Вельмі цешымся, што дзеці засталіся ў добрым настроі і чакаюць наступнага лагеру ў нашым касцёле. І ніколі не забудуць, як дзякавалі Богу на малітве!


























