І сёння, нягледзячы на позні час, вернікі сабраліся ў касцёле, каб удзелам у Святой Імшы разам ушанаваць Пана Бога, выказаць Яму падзяку. Па-дзіцячы проста і з даверам адкрыць для Яго свае сэрцы. Бо прыход Хрыста ў гэты свет заўсёды азначае для нас любоў і дабро, аб якіх мы часам забываемся ў нашым штодзённым жыцці. І Божае Нараджэнне зноў нагадвае нам, што найвялікшымі каштоўнасцямі з’яўляюцца любоў і міласэрнасць, ўдзячнасць і прабачэнне , шчырая адданасць Богу, а таксама вера ў свае сілы ў нашым зямным падарожжы. Але найперш – вера ў Божую ласку і дапамогу нам, грэшнікам, знайсці кожнаму сваю дарогу да вечнасці.




















