20 лютага росіцкі касцёл Святой Тройцы быў запоўнены не толькі мясцовымі вернікамі, але і пілігрымамі з Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і нават Брэсцкай абласцей. Брэсцкія пілігрымы праехалі адлегласць больш за 600 кіламетраў, каб з’яднацца ў святой Імшы з іншымі вернікамі, святарамі і сёстрамі законнымі і прасіць аб заступніцтве благаслаўлёных айцоў.
