











Вернікі ў Жодзіна аддаюць пашану Маці Божай. Перэгрынацыя фігуры Панны Марыі па Беларусі пачалася з партугальскай Фацімы і цяпер яна з 8 снежня, ca свята Беззаганнага Зачацця, ў нашай парафіі. Такім чынам мы зноў і зноў вяртаемся ў сваіх думках на 100 гадоў назад, калі у Фаціме Найсвяцейшая Панна Марыя аб'яўлялася дзецям на працягу шасці месяцаў. Успамінаем, аб чым яна прасіла нас.










