28 мая 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі. На працягу доўгага часу дзеці наведвалі заняткі па катэхізацыі і рыхтаваліся да Першай споведзі і таямніцы Першай Камуніі. Хваляваліся і радаваліся не толькі дзеці, але ўсе сем'і. Прыгожыя дзеці, прыгожыя словы, прыгожыя кветкі і найпрыгажэйшая таямніца - Эўхарыстыя.
На заканчэнне - многа фотаздымкаў на памяць.
У фотарэпартажы не ўсе здымкі, толькі некаторыя. Фота падрыхтаваны спецыяльна для інтэрнэта, невялічкага памеру і якасці. Але калі вы хацелі б знайсці персанальна свае здымкі, то вам трэба зайсці на адрас: https://yadi.sk/d/x15fCm7A3JbmnT (трывае некалькі месяцаў)
Там вы знойдзеце шмат іншых і ў высокай якасці для друку.
Але напачатак - відэа ад Генадзія Раманчука.








































