Наступны дзень быў вельмі насычаны і складаны. Хлопцаў чакала шмат цікавага. Пасля духоўнага насычэння на Святой Імшы і смачнага снядання распачаўся турнір па міні-футболе ў спартыўным комплексе БелАЗа «Асілак». 4 старэйшыя і 7 малодшых каманд змагаліся за перамогу. 18 матчаў было праведзена за чатыры гадзіны.
Пасля такога высілку абед быў з’едзены вельмі хутка. Пазней хлопцам трэба было успомніць усё, чаму яны вучыліся на сустрэчах для міністрантаў, бо распачаўся складаны конкурс літургічных ведаў.
Апошнiм пунктам змаганняў стала барацьба ў катэгорыях: камандная эстафета і настольны тэнiс.
Сустрэча міністрантаў скончылася доўгачаканай цырымоніяй узнагароджання. У агульным заліку па выніку ўсіх гульняў, перамогу атрымала каманда з парафіі Мінск (Сухарава).
А вось i вынiкi турніра:
«Што? Дзе? Калі?» - Маладзечна
Футбол (старэйшыя) – Мінск (Кунцаўшчына)
Футбол (малодшыя) – Мінск (Сухарава)
Конкурс літургічных ведаў – Барысаў
Настольны тэнiс – Маладзечна
Эстафета – Мінск (Сухарава)
Агульны залік:
1 месца – Мінск (Сухарава)
2 месца – Мінск (Кунцаўшчына)
3 месца – Маладзечна, і Жодзiна