25 сакавіка 2018 г. 

ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

АЛЬБО НЯДЗЕЛЯ МУКІ ПАНА

На бліжэйшым тыдні Касцёл Каталіцкі адзначае галоўнае Свята хрысціянства – Пасху.

Святая Імша на  Вялікі Тыдзень:

Вялікі Панядзелак – 9.00

Вялікі Аўторак і Вялікая Серада – 18.00

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР: ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ – 19.00

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА: ЛІТУРГІЯ МУКІ ПАНА – 19.00

ВЯЛІКАЯ СУБОТА: ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ – 22.00

ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ: УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА – 9.00, 11.00, 18.00

У Вялікі чацвер узгадваем устанаўленне двух сакрамэнтаў: святарства і Эўхарыстыі. Па традыцыі ў гэты дзень усе святары дыяцэзіі сустракаюцца на ўрачыстай Святой Імшы са сваім біскупам ардынарыем у катэдральным касцёле.

Вялікая Пятніца – ва ўсім Касцёле не адпраўляецца Святая Імша, паколькі ў гэты дзень на крыжы памёр Хрыстус. У гэты дзень адбываецца Літургія Божага слова і адарацыя Крыжа. У гэты дзень усе католікі трымаюцца строгага посту.

Вялікую Суботу перажываем у чаканні на Ўваскрашэнне Езуса Хрыста. Традыцыйна ў гэты дзень адбываецца пасвячэнне вялікодных страў.

Асвячэнне вялікодных страў у нашым санктуарыі адбудзецца а 10.00; 12.00; 14.00; 16.00; 18.00.


Іншыя мерапрыемствы:

Да 1 красавіка ў дольным касцёле можна паглядзець фотавыставу Элана Лыскова “Крыж” прысвечаную крыжу і веры ў жыцці моладзі

6 -7 красавіка (пятніца-субота) – у нашым санктуарыі адбудзецца чарговы турнір міністрантаў

У аўторкі, пасля Святой Імшы, запрашаем на Біблійныя сустрэчы.

У бліжэйшую сераду святары наведаюць хворых нашай параіі.

Кожную сераду, пасля Святой Імшы, у 18.40 молімся Нешпары за памерлых.

Кожны чацвер, пасля Святой Імшы, адбываецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цішыні да гадзіны 20.00. У бліжэйшы Вялікі чацвер таксама запрашаем на адарацыю каля Цямніцы Езуса Хрыста.

Шчыра дзякуем мужчынам за Крыжовы шлях, які правялі ў мінулую пятніцу. У вялікую пятніцу, пасля набажэнства, таксама запрашаем на Крыжовы шлях і вяночак да Божай Міласэрнасці.

У наступную суботу і нядзелю па прычыне Вялікодных святаў не будзе катэхэзы для ўсіх катэхэтычных груп.

 

Шчыра дзякуем за ўсе ахвяры, складзеныя на працягу гэтага тыдня. Божа адудзяч.


Кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС - пробашч 

==================================================================================

Хостынг нашай старонкі у інтэрнэце на партнёрскіх умовах прадастаўлены

Прачытана 42912 раз