Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Панядзелак, 23 Чэрвень 2014 20:55 Аўтар 

Божае Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае на мэце падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.

Паколькі надвор'е не дазволіла прайсці з працэссіяй па вуліцы - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту адбылася у касцёле. Але гэта не перашкодзіла прысутным перажыць настрой падзякі Богу за ласкі, атрыманыя у жыцці, сведчанні адданасці Хрысту і павагі да галоўнага Хлеба - Божага Цела ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Прачытана 2282 раз Апошняе змяненне Серада, 25 Чэрвень 2014 18:09
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Летнік у касцёле Летнік у Браславе »