Усе мы вучні ў школе жыцця

Панядзелак, 01 Верасень 2014 14:04 Аўтар 

31 жніўня на нядзельную Святую імшу дарослыя і дзеці прышлі памаліцца за усіх, хто вучыцца. А таксама за тых, хто навучае. Традыцыйна перад пачаткам новага навучальнага года вернікі звяртаюць сваю ўвагу на важнасць узаемаадносін вучань-настаўнік. Вось і сёння ў сваім звароце да вернікаў ксёндз Канстанцін адзначыў, што заўсёды трэба адрозніваць чалавечыя каштоўнасці ад Божых. "Вучань не можа навучаць свайго настаўніка" - такі матыў чытання святога Евангелля паводле Мацвея. "Любоў да сваёй працы і найперш да тых, каго ты вучыш - вось што павінна быць галоўным у працы настаўніка. А тыя, хто вучыцца, павінны быць уважлівымі і стараннымі ў набыцці новых ведаў".

Касцёл благаслаўляе настаўнікаў, школьную і студэнцкую моладзь, а таксама ўсіх бацькоў на новы навучальны год. Падчас Святой імшы адбылося пасвячэнне школьных прыладаў і персанальнае благаслаўленне кожнага вучня ці студэнта, якое ўдзяліў а. Канстанцін.

Прачытана 1128 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 01 Верасень 2014 17:26