Сэнс такіх, ужо рэгулярных, сустрэч моладзі з марыянскіх парафій у першую чаргу – гэта сяброўства і ўмацаванне сувязяў, якія нараджаюцца падчас сумеснага адпачынку – гэта і моладзевыя Аазісы, і летнія пілігрымкі, і “Андрэйкі”… Менавіта таму, 8 лістапада быў для хлопцаў не толькі днём спаборніцтва, але і днём сумеснага адпачынку.
Сустрэча змяшчала ў сабе дзве вельмі прыемныя часткі: сумесны прагляд мультфільма і абед. Хацелася б дадаць у мінулы сказ слова “падлеткі”, как атрымалася “прыемныя для падлеткаў часткі”, але ж на самой справе старэйшыя міністранты і нават айцы таксама з задавальненнем глядзелі мульцік і праводзілі час адзін з адным.
Здаецца, што пра абед ужо нічога не скажаш, але ж не. Вялікі дзякуй барысаўскім дзяўчатам і хлопцам, якія прыехалі да нас не толькі падтрымаць сваю каманду, але ж і ва ўмовах адсутнасці вады гатавалі абед на ўсю “араву”.
Ці ж можа быць поўнай сустрэча міністрантаў, калі яна не змяшчае ў сабе сустрэчу з Богам?! Таму, абавязковым, цэнтральным і бяспрэчынм элементам стала Святая Імша. Менавіта гэта настроіла футбалістаў на супакоены і спартыўны лад.
І тут ужо пычыналіся спартыўные мерапрыемствы. У дольным касцёле праходзілі спаборніцтвы па настольным футболе і настольным тэнісе, дзе жодзінскім хлопцам амаль што не было роўных. Зноў жа, месяцы трэніровак…
У міні-футболе, які адбываўся ў восьмай школе, было надзвычай шумна і мнагалюдна. Кожная парафія была прадстаўлена камандай малодшых міністрантаў і камандай “майстроў”, і тут жа панавала нечаканасць і сапраўдны “накал страсцей”. На скамейках кожная каманда мела сваіх заўзятараў, але ж, канешне, вылучаліся сярод іх жодзінскія дзяўчыны, якія не шкадуючы галасоў падтрымлівалі хлопцаў, у той час, як іх сяброўкі ў касцёле рыхтавалі гасцям бутэрброды ў дарогу, за што ім таксама вялікі дзякуй!
Думаю, што пра лік гульняў пісаць будзе не цікава і не карэктна, скажу толькі, што “сухароў” у нядзелю не было. Кожная гульня запомнілася сваімі момантамі, сярод якіх нават двайны хэт-трык! Ну але цяпер можна пераходзіць і да вынікаў… Увага!
Першае месца сярод малодшым міністрантаў заняла каманда горада Мінска пад мудрым кіраўніцтвам трэнера айца Андрэя Сідаровіча. Хлопцы вельмі добра сябе праявілі і вылучаліся не толькі добрай гульнёй, але і прыгожай бела-блакітнай формай, якая для мінскай парафіі стала ўжо традыцыйнай. Так ці інакш, гэтымі двума фактарамі каманда палюбілася і гледачам і глядачкам.
Сярод дарослых больш жвавай і імклівай атрымалася каманда з Барысава, якая мужна змагалася з сапернікамі і ў выніку атрымала сваю ўзнагароду – сапраўдны кубак.
Каманды нашай парафіі паказалі вельмі добрую гульню і ўзяла два срэбра! Малайцы, хлопцы!
Але ж сэнс любой гульні – гэта не перамога, а сустрэча старых сяброў, знаёмства з кімсьці новым і прыемнае баўленне часу адзін з адным і з Богам.



































