Але ж тады, у той самы Вялікі Дзень, нашмат вялікшы, чым кожны другі, амаль ніхто не ведаў цудоўнай навіны, ніхто не быў узрадаваны. Прароцтва споўнілася, чалавецтву быў прынесены найжаданейшы дар, а ніхто пра яго не ведаў.
Уявіце, якія ж мы шчаслівыя, што ведаем пра гэта цяпер! Мы не перажылі Ўваскрасення ў той момант, калі яно сапраўды адбылося, але ж дары гэтай падзеі атрымліваем да гэтага часу кожнага дня! Якія ж мы шчаслівыя, што кожны год можам пазнаваць збавенную муку Езуса, ісці за ім са сваім крыжам, можам навяртацца і прасіць Яго ласкі.
Таму так важна, калі мы збіраемся разам, каб узгадаць пра гэта. Важна, калі мы вітаем адзін аднаго радасным сцвярджэннем – Хрыстос Уваскрос! А як прыемна, што звоняць званы, што кожны чалавек можа даведацца аб гэтым, можа стаць бліжэй да Божага Валадарства!
Вялікдзень – сапраўдны дар, праз які мы можам перажываць самы Вялікі Дзень у гісторыі чалавецтва зноў і зноў, радуючыся і прымаючы бязмежнасць Божай любові. Таму давайце ж гучна і радасна абвяшчаць свету добрую навіну:
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

