Але ж аб футболе крыху пазней, бо а дзевятай гадзіне раніцы 11 красавіка каманды сабраліся дзеля інтэлектуальнай гульні, падчас якой ім прыйшлося адказваць на пытанні, якія тычыліся літургічных ведаў. Пытанні былі зусім няпростымі, але ўсе каманды спраўляліся з імі на “выдатна”, і нават самыя малодшыя ўдзельнікі прымалі актыўны ўдзел у супольных абмеркаваннях.
Вядома, што лепшым адпачынкам з’яўляецца змена дзейнасці, таму зусім лагічна наступным пунктам праграмы стала выпрабаванне лоўкасці – настольны футбол. Менавіта гэтае спаборніцтва – сапраўдная “фішка” сустрэчы, бо не ў кожнай парафіі ёсць гэта цудоўная гульня, і таму госьці заўжды асабліва радуюцца менавіта ёй, хоць звычайна саступаюць у гэтым відзе спаборніцтваў камандзе гаспадароў.
Галоўным момантам сустрэчы, безумоўна, стала Святая Імша, на якой а. Андрэй Сідаровіч MIC, папярэджваючы наступны пункт праграмы, cваім казаннем стараўся данесці да хлопцаў думку пра тое, што сапраўдная сіла – у адзінстве, нават калі гаворка ідзе аб супрацьстаянні на футбольным полі. Асобным чынам ён падкрэсліў, што мэта такіх сустрэч – зусім не перамога той ці іншай каманды, зусім не спаборніцтвы і розыгрыш кубку, а паяднанне, сапраўднае паяднанне ў хрысціянскай любові.
З такім настроем каманды накіраваліся ў жодзінскую школу №8, дзе іх ужо чакалі заўзятары – парафіяльныя дзяўчаты ды некаторыя бацькі, а таксама сапраўдны рэферы – жодзінская парафіянка, якая мае дыплом лепшага футбольнага суддзі Беларусі 2010 года. Матчы праходзілі ў ведьмі відовішчнай атмасферы, да апошняй хвіліны было невядома, хто ж пераможа. Фінальныя два матчы вывелі на першае месца ў агульным заліку полацкую каманду. На другім месцы - каманда з Маладзечна, трэцяе падзялілі паміж сабой Мінск і Жодзіна, а “драўляным медалістам” на гэты раз стала каманда Барысава.
Канешне, па выніках турніру нехта быў засмучаны, нехта ажно танчыў ад радасці, але ж асноўная задумка сустрэчы ўсё ж такі прабівалася скрозь вынікі і месцы: калі напрыканцы ўсе ўзяліся за рукі і ў адзін голас сталі маліцца “Ойча наш”, стала канчаткова зразумела, што галоўнае – гэта не перамога, а паяднанне.

































Фота зрабілі Паліана Белякова і Караліна Бойка.
