З відэазваротам на гэту тэму выступіў кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч:
- Некаторыя думаюць, што гэта проста нейкая забава. Аднак гэта не забава, яна можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Гэта антыхрысціянскае свята. Цёмныя сілы заўсёды былі супраць хрысціянства, і сёння яны выкарыстоўваюць Хэлоўін для барацьбы з хрысціянствам.
Кожны хрысціянін павінен памятаць, што ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных адзначэнню «хэлоўіна», несумяшчальны з яго вераю. Таму на Захадзе сярод хрысціянскай моладзі як пратэст супраць насаджэння антыхрысціянскіх каштоўнасцяў праводзіцца акцыя пад назваю Holly Win — «Святая перамога». У гэтую ноч тысячы маладых хрысціянаў у розных гарадах Еўропы збіраюцца на малітоўнае чуванне, прысвечанае перамозе Хрыста над смерцю, сатаной і пеклам.
Любыя спекуляцыі на тэму таго, што «хэлоўін» нібы паходзіць з каталіцкай традыцыі, няпраўда. Пераможцамі сатаны з’яўляюцца таксама і ўсе святыя, урачыстасць якіх святкуецца 1 лістапада (+ ЯК СТАЦЬ СВЯТЫМ?). У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым - як вядомым, так і невядомым, - якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
На жаль, апошнім часам у Беларусі і на постсавецкай прасторы пачалі з’яўляцца праявы чужых звычаяў, не характэрныя для нашай культуры, якая мае хрысціянскія карані. З кожным годам у нашай краіне ўсё больш маштабна адзначаецца так званы «хэлоўін» — свята, запазычанае з Амерыкі. У ноч на 1 лістапада амерыканскія дзеці і падлеткі, апранутыя ў касцюмы і маскі розных пачвараў, д’яблаў і ведзьмаў ходзяць па дамах, збіраючы слодычы і прысмакі. Шырокавядомым сімвалам гэтага «свята» з’яўляецца гарбуз з выбранаю сярэдзінай, выразанымі пашчай і вачніцамі і са свечкай унутры.
Пад уплывам хрысціянства гэтая традыцыя амаль знікла. Каб цалкам адысці ад паганскага святкаванні смерці, у ІХ ст. урачыстасць Усіх Святых была перанесена з Велікоднага перыяду на 1 лістапада. Сама назва «хэлоўін» (ангельск. halloween) паходзіць ад словазлучэння All Hallow Evening — вечар Усіх Святых.
Старажытнае кельцкае свята было прынятае сатаністамі, якія ў гэтую ноч праводзяць свае жахлівыя абрады, звязаныя з прынясеннем у ахвяру жывёлаў і людзей. Амерыканская паліцыя канстатуе, што напярэдадні «хэлоўіна» знікае значна больш хатніх жывёлаў і маленькіх дзяцей, чым у іншы час. Складанне ў ахвяру сатане маленькіх дзяцей у ноч «хэлоўіна» — гэта не байка, што і пацвярджаецца сведчаннямі былых адэптаў сатанінскіх сектаў. Асаблівую ўвагу гэтаму святу надаюць таксама і тыя, хто цікавіцца акультызмам, магіяй, спірытызмам.
Тыя, хто займаецца папулярызацыяй «хэлоўіна» і звязанай з ім атрыбутыкі, жадаюць надаць гэтаму «святу» прывабны і забаўляльны выгляд і пераканаць людзей у тым, што гэта не больш чым бяскрыўдныя забавы. Такім чынам людзі перастаюць усведамляць, што існаванне сатаны — гэта зусім не жарт, а рэальнасць. У выніку такі падыход вядзе да несур’ёзнага стаўлення да веры і рэлігіі наогул.
(Па матэрыялах www.catolik-gomel.by)
|