

























заняла каманда нашай парафіі. На спаборніцтвы прыехала моладзь с Воршы, Барысава, Мінску, Полацку. Умовы і этапы спаборніцтваў былі нялёгкімі: гэта барацьба інтэлектуалаў, настольныя гульні, турніры па мініфутболу. На гэты раз барацьба разгарэлася ў спартыўным зале белазаўскага "Асілка" (дзякуем яго кіраўніцтву за дапамогу і падтрымку). У выніку - ДРУГОЕ МЕСЦА ў агульным заліку.
Усё ж прыемна бачыць, калі моладзь нашага горада, асабліва дзеці нашых парафіян, з карысцю для здароўя і агульнага развіцця выкарыстоўваюць свой вольны час.
Асаблівая падзяка ксяндзу Вадзіму Мізеру МІС - галоўнаму арганізатару мерапрыемства, а таксама ксяндзу Канстанціну Анашку МІС за актыўную дапамогу ў правядзенні турніру.
























