Гадавіна першай Камуніі...

Панядзелак, 04 Чэрвень 2012 19:40 Аўтар  а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, фота Я. Лабкоўскага

3 чэрвеня ў нашай парафіі адбылася гадавіна першай святой камуніі. Год таму чацвёра дзяцей першы раз у жыцці перажылі святую споведзь і прынялі Хрыста ў сваё сэрца. У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы дзеці разам з бацькамі ўрачыста перажылі ўспамін гэтай незабыўнай падзеі.

Ва ўступным слове да святой эўхарыстыі кс. пробашч зазначыў на колькі важна памятаць пра той момант, калі мы першы раз прынялі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце. Такія моманты з’яўляюцца падмуркавымі ў фармаванні нашай свядомай веры. Паколькі распачалося лета, час адпачынку, на імшы прысвечанай гадавіне першайсвятой камуніі змаглі прысутнічаць толькі трое дзяцей.

  

 

 

Прачытана 2693 раз Апошняе змяненне Нядзеля, 10 Чэрвень 2012 20:56