Звычай урачыстага шанавання еўхарыстыі распачаўся ў 1247 годзе ў Льежскай Епархіі (цяпер – Бельгія). У 1264 годзе папа рымскі Урбан IV надаў гэтаму святкаванню статус агульнацаркоўнага і дараваў індульгенцыі кожнаму, хто браў удзел ва ўрачыстай імшы. Парадак свята Цела Хрыстовага склаў Тамаш Аквінскі, і тэкст гэтай месы лічыцца адным з найпрыгажэйшых у рымскім Брэвіярыі.
Свята, з паходжання чыста рэлігійнае, з цягам часу ў многіх краінах сталася сапраўды народным. У ім з’ядналіся строгая абраднасць касцельнага набажэнства, цырыманіяльнае шэсце і гульнявыя элементы, уласцівыя шумлівым дахрысціянскім святкаванням. Існуе прыгожая традыцыя – падчас працэсіі раскідваць пялёсткі кветак.
Як адзначаюць гэтае свята у іншых краінах можна паглядзець на другіх старонках у інтэрнэце: Германія, Іспанія і іншыя.












