Паважаны ксёндз Марк!
Вітаем вас у Жодзіна і сардэчна віншуем з 22-годдзем святарскіх пасвечанняў. Вы былі першым святаром-пробашчам парафіі Маці Божай Фацімскай і назаўсёды будзеце ў памяці католікаў нашага горада як слуга Бога і слуга людзям. Немагчыма пераацаніць вашу ролю ў стварэнні і арганізацыі нашай парафіі. Вы не толькі збудавалі касцёл, але заўсёды сеялі Божую Любоў паміж намі і самі з’яўляліся прыкладам гэтай Любові. Вы вучылі нас верыць у Бога і людзей, жыць надзеяй на лепшае і мужна несці свой зямны крыж. Сёння вялікі дзякуй Вам за гэта!
Старшыня касцёльнага камітэта Я.Лабкоўскі
Сёння а.Марк працуе ў г. Фаціма, Партугалія




Шаноўны, родны айцец Марэк!
Мы рады Вас вітаць сардэчна
У Вашым і касцёле нашым
І будзем Вам удзячны вечна
За погляд Маці із Фацімы,
За ласку Божую ў касцёле,
За шлях у Будслаў пілігрымаў
І за лячэнне душаў з болю.
Сустрэча з Вамі ўзмацняе
У веры і дае надзею,
Што Бог магутны ўсё знае,
Чакае кожную нядзелю.
Жадаем Вам у далёкім краі
Мець добрых вернікаў слухмяных.
Адно нас сонца асвятляе,
Мы Маці Божай аб’яднаны.
Усмешкі Жодзінскае паствы
Збірайце да сябе ў сэрца,
Вязіце радасць партугальцам,
Заўсёды Вас чакаем, верце.
28.05.2016
Яўгенія Чакур









