У лацінскім абрадзе ў дзень Святой Тройцы ў літургіі так выражаецца хрысціянская вера: «Вызнаючы сапраўднае і вечнае Боства, мы ўшаноўваем тры Божыя Асобы, адной сутнасці і роўнай велічы». Але, як заўважыў а.Канстанцін, багасловам заўсёды вельмі цяжка растлумачыць чалавеку дасканальна ўсе моманты, звязаныя з тэрмінам Троіцы ў філасоўскім кантэксце. Чалавечаму розуму цяжка зразумець трыадзінасць Бога. Гэта адна з Божых таямніц, якую мы можам спасцігаць, але ніколі да канца не спасцігнем.
Гэты дзень стаў адметным і па другой прычыне. Дзевяць маладых хлопчыкаў сёння былі прінятыя ў міністранты. Да гэтага дня яны былі кандыдатамі (з блакітнай стужкай). Але прайшоўшы спецыяльную падрыхтоўку яны сталі годнымі паўнапраўна дапамагаць святарам у адпраўленні Святой Імшы.
























Фотаздымкі на памяць можна забраць вось тут - https://yadi.sk/d/ytbwoMVT3K3tRU
