“Цяпер і я ведаю, што ў Францыі ў рэгіёне з казачнымі хаткамі Бургундыя ёсць мястэчка, агорнутае любоўю братоў супольнасці. Тэзэ - гэта месца неверагоднага спакою і адкрыццяў, і адкрыцці пачаліся адразу! Я не магла сабе ўявіць, як можна прыняць 2-4 тысячы чалавек, каб усіх рассяліць, накарміць, надаць увагу кожнаму! Хвалявацца было няма чаго. Абсалютна ўсё: ядзенне, душ, малітва, канферэнцыі і многае іншае - прадумана ідэальна! Нас сустрэў французскі цёплы дождж ды пахі квітнеючых дрэў, ды ў цэнтры вялікі драўляны дом з купаламі - Царква Аб'яднання. Малітоўны дом увабраў у сябе патроху з розных канфесій, каб і праваслаўны, і каталік адчуваў сябе як дома!
Вельмі спадабаліся канферэнцыі: актуальная тэматыка, цёплая атмасфера. Ды моўны бар'ер зусім не адчуваўся! Наступнае адкрыццё - гэта мноства людзей з розных краінаў, магчымасць даведацца пра іншыя культуры: Кенія, Аўстрыя, Германія, Тайвань, Афрыка, Польшча, Расія, Славакія, Карэя і інш. Тут асабліва заўважна, як усмешка можа замяніць словы!
Малітва была цудоўнай! Усе рассаджваліся на падлозе ці на маленькіх лавачках, гарэлі свечкі, званілі званы і зусім нячутна, нясмела заходзілі браты, іграла музыка! Малітоўны дом быў адкрыты цэлыя суткі, і нават ноччу можна было прыйсці і памаліцца! На тэрыторыі Царквы Аб’яднання ёсць Сад Цішыні Св. Стэфана з прыгожым возерам. Ёсць крама з кнігамі, паштоўкамі і керамікай, якую браты робяць самі!
Вечары праводзілі весела! Збіралася моладзь, спявалі і йгралі на розных музычных інструментах, частаваліся кавай ці марожаным.
Самым галоўным адкрыццём для мяне сталася адчуванне незвычайнай сціпласці ва ўсім, і разуменне, што менавіта прастата – гэта радасць!
Калі ты прыязджаеш у Тэзэ самотны, то з'яжджаеш духоўна напоўнены! А яшчэ набываеш шмат новых сяброў і хочаш стаць лепшым!
Цяпер некалькі фота. На здымках ніжэй - капліца, дзе кожную раніцу адбывалася св. Імша.

Моладзь з Жодзіна ў в. Тэзе.

пасля абеда кожны дзень праводзіла час разам :)))

Гаспадарства, дзе вырабляюць сыры.

Наша група, у склад якой уваходзілі асобы з Тайваня, Германіі, Расіі і Беларусі.

Вандроўка ў аббацтве Кліні.



Святыня, у якой 3 разы на дзень спатыкаліся на малітве.

Экскурсія у г. Макона.

Разам з братам Полам, які кожны дзень чытаў для нас канферэнцыі (на здымку пяты злева).

На супольным абедзе з братамі.

