Працяг пілігрымкі ў Будслаў.

Субота, 07 Ліпень 2012 21:38 Аўтар 

Па просьбе рэдакцыі сайта свае вершы, напісаныя падчас пілігрымкі ў Будслаў, пагадзілася апублікаваць Яўгенія Чакур.

Але спачатку відеазамалёўкі  Удот Дзмітрыя.

 

 

Пілігрымка Жодзіна – Будслаў

Сонца ў спіны прыпякае,

Пілігрымка запявае.

Хор пакуль яшчэ няскладны,

Хоць салісты вельмі ладны.

Як гадзінкі загучалі –

Мы Марыю праслаўлялі.

Памаліліся ружанец,

І пад песні пайшоў танец.

Кіламетраў не лічылі –

Бо мы Бога ўсе хвалілі.

Сонца ногі нам цалуе,

Твар і рукі – ўсё мілуе,

Як каханак дабрадзейны,

 Мілы, добры, ненадзейны.

Мазалёў не чуюць ногі

Ад удзячнае дарогі.

Стомай душы не змарылі,

Часткі ж цела толькі нылі.

Шлях цяжкі прайшлі к Лагойску,

Бо былі мы ў Божым войску.

Дзякуй, Божа, за дарогу,

Песні, радасць і знямогу.

04.07.12

Так есці смачна!

Вялікі дзякуй за частунак!

За сытны стол, за паратунак

Ад сонца, стомы і знямогі,

К сталу ляцелі самі ногі.

Хапалі рукі бутэрброды

Каўбасна-булачнай пароды.

А шчаўевы той халаднік

Ва ўсё нутро бягом пранік,

Ды бульба ў рот за ім ляцела

І насычала ў стоме цела.

А “Графскія разваліны”

Запоўнілі  прагаліны

Ў беспамерным жываце,

 А тут кампот яшчэ цячэ!

Так есці смачна мо й няможна…

О, уратуй, Вялікі Божа!

А нам яшчэ ісці, мадзецца,

А можа ўсё і ўтрсецца?

Вялікі Божа, не пакінь

Вось гэтых шчодрых гаспадынь!

               Гаспадыням з вёскі Карані. 04.07.12

             ***   ***   ***

Калі стаміліся ў дарозе,

Цягнулі ногі ў знямозе,

Дык песня з скокамі была

І так усіх нас завяла:

Скакалі, з д’яблам вялі бой,

І кожны быў тады сабой.

Пратрэслі цела і душу,

Нібы займаліся “ушу”.

І твары свецяцца ўсмешкай

І ўжо ляцім усё тым жа пешкам.

04.07.12

               Прыпеўкі

Наша Злата-Залацінка

Ну й вясёлая дзяўчынка!

І спявае, і танцуе –

Вельмі  Езуса мілуе.

Дзіма з чорнымі вачыма

Пажадаў на сенавал,

Вельмі горача маліўся,

Мо зграшыў – і Бог не даў!

Як з Хатаевіч мы выйшлі,

 то не ўсе пакрочылі:

Пад Пушчанкаю стаялі –

Смачны стол ўбачылі.

Па даўгінаўскай шашы

Ішлі Олі мурашы.

Ціха-ціха пешадрала,

Як рванулі – закрычалі

Пра Марыю заспявалі,

Падпявалі ўсе прыпеў.

Пеў Віталій ад душы

Добда, што не ўначы.

Жарты сыпаліся з рога

Пра святарства і пра Бога.

Перамог айцец Міхал,

Бо сам Бог дапамагаў.

Як гадзінкі ўсе спявалі,

Хор мужчынскі ўсцяж гучаў,

І зайдросцілі жанчыны:

Бог той сілы ім не даў.

Ля Пушчанкі адпачынак

Толькі тры хвіліначкі.

Праўда, з гакам, ў пілігрымаў

Пацяклі аж сліначкі.

               Пушчанка 05.07.12

               Усмешкі

Ну, што за людзі пілігрымы?

Смыляць мазолі, сонца свеціць.

Ну, хоць бы ўсхліп які адзіны,

Ды не – Адны ўсмешкі квецяць

Прыселі, крыху адпачылі,

Чуць пастагналі і ўсталі.

Ад плецакоў хоць плечы нылі,

Ды зноў усмешкі расцвіталі.

Хоць сонца паліць, як ў пустыні,

І крок за крокам мераць шлях,

Ідуць у Будслаў пілігрымы,

І смех вясёлкавы ў вачах.

Парваўся тапаць, бант згубіўся,

І смага мучыла не раз –

Ён ўсміхацца не стаміўся:

Быў з Богам пілігрым шточас.

05.07.12

              ***   ***   ***  

А сонца паліла без меры,

І я папрасіла па веры:

Не трэба так моцна пячы,

Спрабуй хоць на міг уцячы!

Прашу я, прашу цябе шчыра,

Ну, сонейка, мілае, шырай

Абдымкі свае іншым дай,

А путнікаў нас ахавай.

Пачула! Во цуда! О Божа!

Усё ты на свеце можаш.

Паселі мы есці ў Крайску

Ў садзе, у цянёк гэты райскі

І як сталі ўсе сілкавацца,

Дык чорныя хмары збірацца

Ў статкі вакол пачалі

І гром за сабой валаклі.

Сяджу і прашу Пана Бога,

Каб дождж не пайшоў ні на кога.

І ён зноў прашэнне пачуў –

І ад дажджу захінуў.

Пачуў! Во цуда! О Божа!

Усё ты на свеце можаш.

05.07.12 Чакур Яўгенія

 

Прачытана 2940 раз Апошняе змяненне Серада, 25 Ліпень 2012 20:30
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Да Маці Божай Будслаўскай!!! Лета ў Тэзэ! »