Ваўчаняты-ваўчаняты!!! :)

Аўторак, 29 Студзень 2013 00:41 Аўтар  - рэдактар. Фота Віталя Кажэўнікава

Скаутынг - гэта стыль жыцця. Аднойчы стаўшы скаўтам, чалавек застаецца ім назаўжды. За мяжой сямідзесяцігадовы стары ў скаўцкай форме не выклікае ніякага здзіўлення ў навакольных. Дык у чым жа справа?...

Скаутынг - гэта сусветны добраахвотны недзяржаўны і непалітычны рух, у якім удзельнічаюць больш за 25 мільёнаў дзяцей і маладых людзей розных сацыяльных груп, рэлігій і культур. Галоўная мэта скаутынга - грамадзянскае, духоўнае, інтэлектуальнае і фізічнае развіццё маладых людзей, фарміраванне актыўнай, цэласнай асобы. Працытуем Статут Сусветнай Арганізацыі скаўцкага руху: "садзейнічанне развіццю маладых людзей для дасягнення іх поўнага інтэлектуальнага, грамацкага і духоўнага патэнцыялу як індывідаў, як адказных грамадзянаў і як членаў мясцовых, нацыянальных і міжнародных супольнасцяў." Гэта дасягаецца шляхам удзелу скаўтаў у прагрэсіўных развіваючых праграмах і ў грамацкіх праектах.
Скаўцкі метад выхавання, як і сам рух, заснаваны ў Англіі ў пачатку ХХ стагоддзя палкоўнікам Робертам Бадэн-Паўэлам.
У перакладзе з ангельскага слова "скаўт" азначае "разведчык". Бадэн-Паўэл прапанаваў дзецям выдатную, поўную загадак і адкрыццяў гульню ў першапраходцаў і шукальнікаў, а дарослым - добра прадуманую, таленавітую методыку выхавання, якая садзейнічае ўдасканаленню грамадства.
Сёння скаўцкія арганізацыі дзейнічаюць больш чым у 200 краінах, скаутынг па-ранейшаму з'яўляецца самым масавым дзіцяча-юнацкім рухам у свеце, які пастаянна развіваецца і мацнее. Больш за трэць сёняшніх сусветных лідэраў насілі скаўцкую форму.

Скаўты займаюцца разнастайнай дзейнасцю. Гэта паходы і лясныя лагеры, вечарыны і спектаклі, гульні і песні, гутаркі і дыскусіі. Больш пра гэта і ўласна аб рэалізацыі вышэйсказанага вы можаце прачытаць на адпаведных станонках у інтэрнэце.
Скаўты розных краін шмат падарожнічаюць і маюць зносіны адзін з адным. Бо скаутынг накіраваны на яднанне, ён не мае межаў.

У мінулую нядзелю 27 студзеня невялікая група падлеткаў з Жодзіна была прынята у скауты. Яе малодшы, першапачатковы узровень, называюць “ваўчанятамі”. Дзеці і іх бацькі вельмі хваляваліся і разам з тым радаваліся гэтай падзеі. У змешчаным відэа можна пацікавіцца, ях гэта адбывалася на самой справе.

 

 

 

Прачытана 1677 раз Апошняе змяненне Панядзелак, 04 Люты 2013 13:33